Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 27:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо ён ведаў, што Яго выдалі з-за зайздрасці.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо ведаў, што праз зайздрасьць выдалі Яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо ведаў, што з зайздрасьці выдалі Яго.

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 27:18
13 Крыжаваныя спасылкі  

Дык браты яго зайздросцілі яму, а бацька абдумваў гэта моўчкі.


І зайздросцілі Майсею ў лагеры, Аарону, святому Госпада.


Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?


Ізноў прыгледзеўся я да ўсіх намаганняў і да любога поспеху працы, і гэта — на зайздрасць бліжняму свайму. Таму і ў гэтым — марнасць і турбаванне духа.


Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.


І, калі ўсе яны сабраліся, сказаў Пілат: «Каго вы хочаце, каб я вам адпусціў? Барабу ці Ісуса, Якога завуць Хрыстом?»


Калі ён сядзеў на судзілішчы, жонка яго паслала да яго, кажучы: «Не рабі нічога Гэтаму Справядліваму, бо я сёння ў сне шмат папакутавала з-за Яго».


Бо ведаў, што Яго выдалі першасвятары праз зайздрасць.


Калі ж юдэі ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайздрасць, і, блюзнячы, пярэчылі таму, чаму навучаў Паўла, кажучы супраць ды зневажаючы.


Тады першасвятар і ўсе, што былі з ім, з існуючэй герэзіі садукейскай, напоўніліся зайздрасцю,


І патрыярхі праз зайздрасць прадалі Язэпа ў Егіпет; і Бог быў з ім,


Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Да зайздрасці любіць Дух, Якога пасяліў у нас»?