І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
МІХЕЯ 7:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А зямля будзе спустошана дзеля жыхароў яе і дзеля пладоў учынкаў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але будзе зямля на спусташэньне за жыхароў ейных, за плады ўчынкаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А зямля тая будзе пустыняю за віну жыхароў яе, за плады дзеяў іхніх. |
І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
Бязбожніка захопяць яго ўласныя несправядлівасці, і будзе ўтрыманы ён грахамі сваімі.
У той дзень гарады будуць пазбаўлены моцы сваёй, як гарады, якія пакінулі гевеі і амарэйцы перад абліччам сыноў Ізраэля, і будзе пустыня,
Я, Госпад, даследую сэрца і прасочваю ныркі, Я даю кожнаму паводле шляху яго і паводле пладоў учынкаў яго».
А Я пакараю вас паводле плёну ўчынкаў вашых, — кажа Госпад, — і запалю агонь у лесе яе, і паглыне ён усё вакол яе».
і будзе ўся гэтая зямля пустыняю і аслупяненнем, а народы гэтыя ўсе будуць служыць цару Бабілона семдзесят гадоў.
Вялікі ў рашэннях і магутны ў справах, вочы Твае адкрыты на ўсе шляхі сыноў Адама, каб аддаць кожнаму паводле шляхоў яго і паводле пладоў учынкаў яго.
І скажаш народу зямлі: гэта кажа Госпад Бог да тых, якія жывуць у Ерузаліме, у зямлі Ізраэля: “Хлеб свой будуць яны есці ў смутку, і будуць піць ваду сваю ў трывозе, бо зямля іх стане пустэчай і будзе пазбаўлена дастатку свайго дзеля беззаконня ўсіх, што жывуць на ёй;
І зраблю Я зямлю пустыняй і пустэчаю, і яе пыха і вялікасць скончацца, і горы Ізраэля будуць бязлюдныя, так што ніхто там не будзе хадзіць;
Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам.
Тады будуць яны прызываць Госпада, і Ён не выслухае іх, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час дзеля ўчынкаў найгоршых, якіх яны дапусціліся.
Таму Ён пакіне іх да часу, у якім народзіць Тая, Якая мае нарадзіць; і астатак братоў Яго вернецца да сыноў Ізраэля.