МІХЕЯ 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерусалім станецца купай друзу, і гара Дому [Божага] — лясным узгоркам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму за вас Сіён узараны будзе як поле, і Ерусалім зробіцца грудай руінаў, і гара дома гэтага будзе лясістым пагоркам. |
Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны.
дом бо пакінуты, мнагалюдны горад абязлюдзеў; Афэл і Баган сталіся пячорамі навек: радасцю для дзікіх аслоў, выганам для статкаў,
«Багацце тваё, усе скарбы твае Я аддам на разрабаванне, і вышыні твае — за грахі ва ўсіх межах тваіх.
Калі ж не паслухаеце гэтых слоў, прысягаю Самім Сабою, — кажа Госпад, — што дом гэты станецца пустыняй”.
Гэта кажа Госпад адносна дому цара Юдэйскага: “Ты для Мяне — Галаад, вяршыня Лібана. Але, сапраўды, Я зраблю з цябе пустыню, гарады бязлюдныя.
«Міхей з Марэсэта быў прарокам у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і ён прамаўляў да ўсяго народа юдэйскага, кажучы: “Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Сіён будзе заараны, быццам поле, Ерузалім будзе заменены ў кучу камянёў, а гара святыні — у лясныя пагоркі”.
Таму вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду на Юдэю і на ўсіх жыхароў Ерузаліма ўсё тое няшчасце, якое Я пастанавіў супраць іх. Бо Я гаварыў ім, а яны не слухалі, і клікаў іх, а яны не адказвалі Мне”».
«Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Бачылі вы ўсё тое няшчасце, якое навёў Я на Ерузалім і на ўсе гарады Юды. І вось, сёння яны зруйнаваны і няма ў іх жыхароў,
І спаліў ён дом Госпада і палац цара, а таксама ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
«Я замяню Ерузалім на кучу камянёў і лежышча шакалаў, а гарады юдэйскія замяню на пустэчу, таму не будзе там жыхароў».
«І Я зраблю з Самарыі кучу камянёў, поле, дзе будуць разводзіць вінаград; і сцягну камяні яе ў лагчыну, і адкрыю падмуркі яе.
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Хіба не бачыце вы гэта ўсё? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».