таксама заколеш, і вазьмі крыху яго крыві, і памаж ёю верх правага вуха Аарона і верх правага вуха яго сыноў, і вялікія пальцы правай іх рукі і нагі; і пакрапі крывёю кругом па ахвярніку.
ЛЯВІТ 8:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Майсей забіў яго ды ўзяў крыху крыві яго і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Майсей забіў яго, і ўзяў крыві ягонай, і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і закалоў яго Майсей, і ўзяў крыві зь яго, і паклаў на край правага вуха Ааронавага і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай. |
таксама заколеш, і вазьмі крыху яго крыві, і памаж ёю верх правага вуха Аарона і верх правага вуха яго сыноў, і вялікія пальцы правай іх рукі і нагі; і пакрапі крывёю кругом па ахвярніку.
І, калі возьмеш крыху крыві, што на ахвярніку, і алею да памазвання, пакрапі Аарона і шаты яго, сыноў яго і шаты іх. І хай сам ён будзе святы, і шаты яго, і сыны яго, і іх шаты разам з ім.
Далей возьме святар кроў ахвяры аднагараджэння і памажа ёю верх вуха чалавека ачышчанага, а таксама вялікі палец яго правай рукі ды вялікі палец яго правай нагі.
Рэштай алею ў левай руцэ святар памажа верх правага вуха чалавека, які ачышчаецца, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі; над крывёй ахвяры за праступак.
І заб’е барана ў ахвяру за грэх, кроўю яго памажа верх правага вуха таго, хто ачышчаецца, і вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі.
Далей святар памажа верх правага вуха таго, хто ачышчаецца, і таксама вялікі палец яго правай рукі ды вялікі палец яго правай нагі над месцам крыві, што праліта ў ахвяру за праступак.
Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпалення, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, за праступак, і за пасвячэнне, а таксама ахвяры прымірэння.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.
Не аддавайце граху члены вашы як зброю несправядлівасці, але аддавайце сябе Богу як тыя, што пасля смерці ажылі, ды члены вашы Богу як зброю справядлівасці.
Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашы на службу нячыстасці і нягоднасці на беззаконне, так аддавайце цяпер члены вашы на службу справядлівасці на асвячэнне.
Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх ды ў нас:
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,
Вы ж здабыты за вялікую цану. Дык хваліце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсць Божыя!
паводле чакання і спадзявання майго, што я ні ў чым не пралічуся, але з усёй упэўненасцю, як заўсёды, гэтак і цяпер хай уславіцца Хрыстос у целе маім ці праз жыццё, ці праз смерць.
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.
Бо належала, каб Той, для Якога ўсё і праз Якога ўсё, Таго, Які шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра іх збаўлення, удасканаліў праз цярпенне.