ЛУКАША 6:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася ў тыя дні, пайшоў Ён на гару маліцца ды правёў усю ноч у малітве к Богу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя дні ўзыйшоў Ён на гару памаліцца і прабыў усю ноч, молячыся Богу. |
Душа мая прагне Цябе ноччу, але духам маім шукаю Цябе ў сэрцы маім. Калі заяснеюць прысуды Твае на зямлі, вучыцца будуць справядлівасці жыхары свету.
А Даніэль, калі даведаўся, што падпісаны дэкрэт, пайшоў у свой дом; і, паколькі меў ён у сваім верхнім пакоі адчыненыя вокны, накіраваныя на Ерузалім, штодзень тры разы падаў на калені, і маліўся, і славіў Бога свайго, таксама так, як звычайна рабіў гэта і раней.
А ты, калі будзеш маліцца, увайдзі ў свой пакой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца свайго ў скрытасці. А Айцец твой, Які бачыць скрытае, узнагародзіць цябе яўна.
І досвіткам, вельмі рана ўстаўшы, выйшаў і падаўся ў пустыннае месца і там маліўся.
І, выйшаўшы з імі, затрымаўся на роўным месцы разам з натоўпам Сваіх вучняў ды з вялікім мноствам людзей з усёй Юдэі і Ерузаліма, з узбярэжжа Тыра і Сідона,
І сталася, калі Ён адзін маліўся, а з Ім былі вучні, спытаўся Ён у іх, кажучы: «За каго лічаць Мяне людзі?»
І сталася: [амаль] праз восем дзён пасля гэтых слоў Ён узяў з Сабой Пётру, і Яна, і Якуба і ўзышоў на гару, каб памаліцца.
І сталася, калі маліўся, выгляд аблічча Яго перамяніўся, і адзенне Яго зрабілася бліскуча-белым.
Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.
«Шкадую, што Я паставіў Саўла царом, бо адступіўся ён ад Мяне і не спаўняе словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да Госпада.