Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 6:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І, выйшаўшы з імі, затрымаўся на роўным месцы разам з натоўпам Сваіх вучняў ды з вялікім мноствам людзей з усёй Юдэі і Ерузаліма, з узбярэжжа Тыра і Сідона,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І, зыйшоўшы разам з імі, стаў на роўным месцы, і натоўп вучняў Ягоных, і вялікае мноства народу з усёй Юдэі, і Ерусаліму, і прыморскіх гарадоў Тыру і Сідону,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І сыйшоў зь імі, стаў Ён на роўным месцы, і мноства вучняў Ягоных, і мноства люду з усёй Юдэі і зь Ерусаліма, і з прыморскіх мясьцінаў Тырскіх і Сідонскіх,

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 6:17
14 Крыжаваныя спасылкі  

Ён адпускае ўсе твае правіннасці, Ён лечыць усе кволасці твае.


«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся.


А Ісус, даведаўшыся пра гэта, пайшоў адтуль. І следам за Ім ішлі многія, і Ён аздараўляў іх усіх


І, выйшаўшы, убачыў вялікі натоўп, і пашкадаваў іх, і аздаравіў хворых іх.


І, выйшаўшы адтуль, Ісус накіраваўся ў межы Тыра і Сідона.


І, бачачы натоўпы, Ён узышоў на гару; і, калі сеў, падышлі да Яго вучні Яго;


Але разыходзіліся весткі аб Ім тым больш, і збіраліся вялікія натоўпы людзей, каб паслухаць Яго ды быць аздароўленымі ў Яго ад сваіх немачаў.


І сталася ў тыя дні, пайшоў Ён на гару маліцца ды правёў усю ноч у малітве к Богу.


Юду Якубава ды Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам.


што прыйшлі, каб паслухаць Яго і быць аздароўленымі ад сваіх хваробаў; і тымі, што пакутавалі ад нячыстых духаў; і былі аздароўлены.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы