Вярніце і вы ім зараз іх палі, і вінаграднікі іх, і аліўкавыя гаі іх, і дамы іх, і працэнт ад грошай, збожжа, віно і аліўкавы алей, які вы звычайна бераце ад іх».
ЛУКАША 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чыніце належныя плады навяртання, і перастаньце хваліцца між сабой: “Маем бацьку Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) прынясеце ж плады годныя пакаяньня, і ня думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Абрагам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму; |
Вярніце і вы ім зараз іх палі, і вінаграднікі іх, і аліўкавыя гаі іх, і дамы іх, і працэнт ад грошай, збожжа, віно і аліўкавы алей, які вы звычайна бераце ад іх».
«Сын чалавечы, жыхары гэтых руін у зямлі Ізраэльскай кажуць, прамаўляючы: “Абрагам быў адзін і атрымаў ва ўласнасць зямлю, нас жа многа, нам дадзена была зямля ў спадчыну”.
Дзеля таго кажу вам, што будзе аднята ад вас Валадарства Божае, а дадзена народу, які творыць плады яго.
і не жадайце сказаць у сабе: “Маем айца Абрагама”. Бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму.
Бо калі ўстане Гаспадар дома і замкне дзверы, будзеце стаяць вонкі і стукацца ў дзверы, кажучы: “Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам”; і Ён, адказваючы, скажа вам: “Не ведаю вас, адкуль вы”.
бо тады той, хто цябе і яго запрасіў, прыйшоўшы, скажа табе: “Саступі яму месца”, і тады ты з сорамам зоймеш апошняе месца.
І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам: калі яны замоўкнуць, камяні крычаць будуць».
Гаворыць яму Ісус: «Сёння сталася гэтаму дому збаўленне, бо і ён ёсць сын Абрагама.
І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Ён, што блюзніць? Хто можа грахі дараваць, апрача аднаго Бога?»
Адказалі Яму: «Мы – нашчадкі Абрагама, і мы ніколі нікому не служылі. Як жа Ты кажаш: “Будзеце свабодныя”?»
Адказалі яны і сказалі Яму: «Бацька наш Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі сыны Абрагама, рабілі б справы Абрагама.
але перш тым, што ў Дамаску, і ў Ерузаліме, і ва ўсёй краіне Юдэі, і паганам прапаведаваў, каб пакаяліся ды навярталіся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага навяртання.
Таму – па веры, каб з ласкі, каб абяцанне было надзейным для кожнага нашчадка, не толькі для таго аднаго, хто з закону, але і для таго, хто з веры Абрагама, – ён жа бацька ўсіх нас, –
Ды не ўсе нашчадкі Абрагама яго сыны, але: «Ад Ізаака будуць называцца твае нашчадкі».