і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.
ЛУКАША 1:68 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, бо наведаў і адкупіў народ Свой, Біблія (пераклад А.Бокуна) «Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму], Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, што наведаў народ Свой і даў ратунак яму, |
і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.
кажучы: «Няхай будзе дабраславёны Госпад, Бог гаспадара майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасці сваёй і вернасці сваёй ад гаспадара майго і правільным шляхам прывёў мяне да дому брата гаспадара майго».
І, апроч таго, сказаў ён так: “Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, Які даў сёння вачам маім бачыць таго, хто сядзіць на пасадзе маім”».
І маліўся ён: «Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, Які сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, тое і здзейсніў рукамі Сваімі, кажучы:
І дабраславіў Госпада перад усёй супольнасцю, кажучы: «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа Ізраэля, бацькі нашага, спакон вякоў.
І Давід загадаў усёй супольнасці: «Дабраславіце Госпада, Бога вашага!» І дабраславіла ўся супольнасць Госпада, Бога бацькоў сваіх; і пакланіліся, і аддалі паклон Госпаду і пасля цару.
Дабраславёны Госпад Бог Ізраэля ад веку і да веку! І скажа ўвесь народ: «Амін, амін!»
ФЭ. Паслаў Ён адкупленне народу Свайму, САДЭ. пастанавіў навечна запавет Свой, КОФ. святое і шаноўнае імя Яго.
І паверыў народ, і пачулі, што Госпад наведаў сыноў Ізраэля і што заўважыў смутак іх; і, схіліўшыся, яны памаліліся.
і паваляць цябе на зямлю і дзяцей тваіх, якія ў табе, ды не пакінуць у табе каменя на камені, бо ты не пазнаў часу адведзінаў тваіх».
Яна, вось, прыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, якія чакалі адкуплення ў Ерузаліме.
А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраэля; і цяпер па ўсім гэтым ужо сёння трэці дзень, як гэта сталася.
Дык усіх ахапіў страх і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас» ды: «Бог наведаў народ Свой».
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрэсенне з памерлых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі,
І сказаў Давід Абігайль: «Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, Які паслаў цябе сёння насустрач мне.