ГІМЭЛЬ. Магутным будзе на зямлі патомства яго. ДАЛЕТ. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.
ЛІКІ 7:62 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам, Біблія (пераклад А.Бокуна) залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, Біблія (пераклад В. Сёмухі) адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, |
ГІМЭЛЬ. Магутным будзе на зямлі патомства яго. ДАЛЕТ. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.
і прывядуць з усякіх народаў у ахвяру для Госпада ўсіх вашых братоў на конях, на калясніцах, на насілках, на мулах і на драмадэрах на святую Маю гару ў Ерузаліме, — кажа Госпад, — падобна, як сыны Ізраэля прыносяць ахвяры ў чыстым посудзе да дома Госпада.
Умацуе ж запавет з многімі ў адзін тыдзень; і ў палавіне тыдня спыніць крывавыя ахвяры і ахвяраванне, і на крыле агіднасці будзе разбуральнік, і ад гэтае пары знішчэнне і вырашэнне будуць абрушвацца на разбуральніка».
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.
Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.
Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.
І калі ўзяў кнігу, чатыры жывёліны і дваццаць чатыры старэйшыны ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гуслі і залатыя чары, поўныя фіміяму, якія ёсць малітвы святых,
І выступіў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзена было яму шмат фіміяму, каб з малітвамі ўсіх святых узнёс іх на залаты ахвярнік, які перад пасадам.