Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЛІКІ 7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Лікі 7

1 Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,

2 тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,

3 і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.

4 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

5 вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.

6 І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;

7 дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;

8 і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара;

9 а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя - насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.

10 І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.

11 І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыру ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.

12 У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;

13 і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

14 адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем,

15 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

16 адзін казёл у ахваяру за грэх,

17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.

18 На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага;

19 ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

20 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

21 адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,

22 аднаго казла ў ахвяру за грэх,

23 і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.

24 На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;

25 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

26 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

27 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

28 адзін казёл у ахвяру за грэх,

29 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.

30 На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;

31 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

32 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

33 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

34 адзін казёл у ахвяру за грэх,

35 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.

36 На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;

37 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

38 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

39 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

40 адзін казёл у ахвяру за грэх,

41 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.

42 На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:

43 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

44 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

45 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

46 адзін казёл у ахвяру за грэх,

47 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Дэгуілавага.

48 На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;

49 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

50 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

51 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

52 адзін казёл у ахвяру за грэх,

53 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.

54 На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;

55 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

56 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

57 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

58 адзін казёл у ахвяру за грэх,

59 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пецадуравага.

60 На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;

61 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

62 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

63 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

64 адзін казёл у ахвяру за грэх,

65 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.

66 На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;

67 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

68 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

69 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

70 адзін казёл у ахвяру за грэх,

71 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.

72 На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;

73 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

74 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

75 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

76 адзін казёл у ахвяру за грэх,

77 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.

78 На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;

79 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

80 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

81 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

82 адзін казёл у ахвяру за грэх,

83 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.

84 Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;

85 па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным;

86 залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў;

87 на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,

88 і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў, шэсьцьдзясят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.

89 Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.

Сачыце за намі:



Аб'явы