ЛІКІ 14:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сыны вашы будуць пастухамі ў пустыні сорак гадоў і будуць цярпець за распусту вашу, пакуль не знікнуць трупы вашы ў пустыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць насіць нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а сыны вашыя будуць качаваць у пустыні сорак гадоў і будуць несьці кару за блудадзейства вашае, пакуль не загінуць усе целы вашыя ў пустыні; |
Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае правіннасць бацькоў на дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто Мяне ненавідзіць,
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што ты забылася пра Мяне і кінула Мяне за плечы свае, ты нясі таксама сваё злачынства і чужаложнасць сваю”».
Не цешся, Ізраэлю, не гамані радасна, як народы, бо ты распуснасцю адвярнуўся ад Бога твайго, узлюбіў плату за ўсе такі пшанічныя.
І, узгневаўшыся на Ізраэля, Госпад вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль не вымерла ўсё пакаленне, якое рабіла зло перад абліччам Госпада.
Па загадзе Госпада Аарон, святар, узышоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля з Егіпта, у першы дзень пятага месяца,
Ён вывеў іх, чынячы цуды і знакі ў зямлі Егіпецкай і на Чырвоным моры ды ў пустыні на працягу сарака гадоў.
У саракавым годзе, у адзінаццатым месяцы, у першы дзень месяца сказаў Майсей сынам Ізраэля ўсё, што яму Госпад загадаў, каб ён сказаў ім.
Час жа, які мы ішлі з Кадэс-Барнэ да пераправы праз ручай Зарэд, — трыццаць восем гадоў, аж пакуль не загінула ў лагеры ўсё тое пакаленне людзей, здатных да бою, як ім у гэтым пакляўся Госпад,
Госпад, Бог твой, дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх; ведае Ён шлях твой, і ў той час, як ты сорак гадоў праходзіў гэтую вялікую пустыню, прабываў з табой Госпад, Бог твой, і нічога табе не бракавала.
І вёў я вас сорак гадоў праз пустыню; не сцёрлася адзенне ваша, сандалі на нагах вашых ад старасці не знасіліся.
І ўспамінай усе шляхі, якімі выводзіў цябе Госпад, Бог твой, на працягу гэтых сарака гадоў праз пустыню, каб упакорыць цябе і выпрабаваць, ды каб стала вядома, што ў душы тваёй, ці будзеш ты захоўваць прыказанні Яго, ці не.
Не меў ты недахопу ў адзенні тваім, у якое апранаўся, ды нага твая не пухла на працягу гэтых сарака гадоў.
Такім чынам, захаваў мне Госпад жыццё, як паабяцаў, да сённяшняга дня. Сорак пяць гадоў мінула з таго часу, як Госпад сказаў словы гэтыя Майсею, калі Ізраэль вандраваў праз пустыню; цяпер маю восемдзесят пяць гадоў,
Сорак гадоў блукалі сыны Ізраэля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Егіпта, якія не чулі голасу Госпада і якім Ён прысягнуў, што не пакажа ім зямлю, якою Ён прысягнуў бацькам іх, што дасць ім зямлю, што ацякае малаком і мёдам.