КАЛАСЯНАЎ 4:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слова ваша (хай будзе) заўсёды зь мілатою, прыпраўлена сольлю, каб вы ведалі, як адказваць кожнаму. |
Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.
Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.
Вусны справядлівага павучаюць вельмі многіх; а той, хто бязглузды, памрэ ад беднасці сэрца.
і ахвяруеш іх перад абліччам Госпада, а святары кінуць на іх соль і ахвяруюць іх Госпаду як ахвяру цэласпалення.
Кожную ахвяру, якую складаеш з мукі, пасалі соллю. І не пакідай ахвяры тваёй без солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі соллю.
Вы – соль зямлі. А калі соль страціць сілу, то чым пасоліцца? Яна ўжо ні на што больш не прыдатная, як толькі быць выкінутай на двор, каб яе людзі патапталі.
Соль добрая, а калі соль звятрэе, дык чым яе прысаліць? Майце ў сабе соль і мірна жывіце між сабою».
Усе давалі Яму сведчанне і дзівіліся словам ласкі, што выходзілі з вуснаў Яго, і казалі: «Ці ж гэта не сын Язэпаў?»
Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць.
Навучыце ім дзяцей вашых, гаворачы пра іх, калі сядзіш у доме сваім і калі ідзеш дарогаю, калі кладзешся і ўстаеш.
Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.
Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас,