ЕРАМІІ 51:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, упарадкаваў свет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім расцягнуў неба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён учыніў зямлю сілаю Сваёй, угрунтаваў сусьвет мудрасьцю Сваёй і розумам Сваім расьцягнуў неба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, сьцвердзіў сусьвет мудрасьцю Сваёю і розумам Сваім расхінуў нябёсы. |
Як шмат створана Табой, Госпадзе! Усё з мудрасцю ўтварыў Ты, поўная зямля створанага Табой.
Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла?
Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе.
Вось што кажа Госпад Бог, Які стварыў нябёсы і распасцёр іх, умацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, даў подых [жыцця] людзям, якія жывуць на ёй, і дух тым, якія ходзяць па ёй:
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель твой і Творца твой ад улоння: «Я — Госпад, Які стварыў усё, распасцёр нябёсы адзін, расцягнуў зямлю; а хто са Мною?
Я стварыў зямлю, і чалавека на ёй стварыў Я; рукі Мае дакрануліся да нябёсаў, і даю загады ўсяму іх войску.
Рука Мая заснавала зямлю, і Мая правіца распасцёрла неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.
А забыўся ты на Госпада, Творцу свайго, Які распасцёр нябёсы і аснаваў зямлю; а ты ўсцяж баішся ўвесь дзень запальчывасці таго, хто цябе крыўдзіць, калі рыхтаваўся на загубу. Дзе ж тая цяпер запальчывасць крыўдзіцеля?
“Гэта Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлу, якія ёсць на паверхні зямлі, Сваёй вялікай сілай і Сваёй узнятай рукой; і Я даю яе таму, каму Мне спадабаецца.
«О Госпадзе Божа, вось, Ты стварыў неба і зямлю вялікаю сілаю Тваёю і плячом узнятым Тваім. Нічога няма для Цябе немагчымага!
Прароцтва. Слова Госпада, што да Ізраэля і што да Юды. Прароцтва Госпада, Які распасцёр неба, і заснаваў зямлю, і дух чалавека ўдыхнуў у яго:
і кажучы: «Людзі, што гэта вы робіце? І мы людзі, падобныя да вас, абвяшчаем вам Евангелле, каб вы адвярнуліся ад гэтых марнасцей да Бога жывога, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, ды ўсё, што ў іх ёсць.
Бог, Які стварыў свет ды ўсё, што ў ім, Ён – Госпад неба і зямлі, не пражывае ў святынях рукатворных
Ды ад стварэння свету нябачнае Божае і спрадвечная Яго магутнасць і Боскасць выяўляюцца розуму праз тое, што створана, так што яны не могуць апраўдацца.
О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго!
«Дастойны Ты, Госпадзе і Божа наш, прымаць славу, і ўшанаванне, і моц, бо Ты стварыў усё, і ўсё з волі Тваёй існуе і было створана».