Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 51:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Госпад Магуццяў прысягнуў душою Сваёю: «Нават калі напоўню цябе людзьмі, як саранчою, заспяваюць яны над табою ваенную песню».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 ГОСПАД Магуцьцяў прысягнуў на душу Сваю, што напоўніць цябе людзьмі як саранчою, і яны ўзьнімуць над табою гармідар [ваенны].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Гасподзь Саваоф, запрысягнуўся Самім Сабою: у ісьціне кажу, што напоўню цябе людзьмі, як саранчою, і падымуць крык супроць цябе.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 51:14
13 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.


Дзеля таго паслухайце слова Госпада, ты, увесь Юда, які пражываеш у зямлі Егіпецкай. “Вось, Я прысягаю вялікім імем Сваім, — кажа Госпад, — што ва ўсёй зямлі Егіпецкай ніколі не будзе прызывана імя Маё вуснамі любога чалавека з Юды, які б казаў: “Жыве Госпад Бог”.


“І ссякуць яны лес яго, — кажа Госпад, — якога злічыць ніхто не можа; бо іх больш за саранчу, і няма ім ліку.


Бо Я прысягаю Самім Сабою, — кажа Госпад, — што Босра станецца пустэчаю, і пасмешышчам, і бязлюддзем, і праклёнам, і ўсе яе гарады стануцца пустэчаю навечна».


Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.


Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!


«І Я ўзнагароджу вас за тыя гады, у якія нішчыла вас саранча, вусені, чэрві і жукі — вялікае войска Маё, якое Я паслаў на вас.


Прысягнуў Госпад Бог на душу сваю, Госпад Бог Магуццяў кажа: “Брыджуся Я пыхлівасцю Якуба ды ненавіджу яго палацы, і аддам горад ды ўсю яго маёмасць”.


Бо Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,


Бо самі яны прыходзілі разам з усімі сваімі статкамі, і з палаткамі сваімі, і, як саранча, запаўнялі ўсё незлічоным мноствам людзей і вярблюдаў


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы