І Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў яе, і будуць яны ў разарэнні і здабычай для ўсіх ворагаў сваіх,
ЕРАМІІ 19:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я разганю раду Юды і Ерузаліма на гэтым месцы, і аддам іх пад меч на віду ворагаў іх, ад рукі тых, што цікуюць на іх душы. Целы іх Я дам на ежу птушкам паднебным і звярам зямным. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зьнішчу раду Юды і Ерусаліму на месцы гэтым, і яны ўпадуць ад мяча перад абліччам ворагаў іхніх і ад рукі тых, якія шукаюць душы іхняй. І Я дам целы іхнія на жыраваньне птушкам нябесным і зьвярам зямным, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я зьнішчу раду Юды і Ерусаліма на месцы гэтым і зваюю іх мечам перад абліччам ворагаў іхніх і рукою шукальнікаў душы іхняй, і аддам трупы іх на ежу птушкам нябесным і зьвярам зямным |
І Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў яе, і будуць яны ў разарэнні і здабычай для ўсіх ворагаў сваіх,
таму, вось, Я яшчэ раз учыню здзіўленне гэтаму народу — цудам вялікім і дзівосным: загублю мудрасць мудрых, і кемлівасць разумных знішчу».
Зрабіце нараду, і яна рассыплецца, скажыце слова, і яно не споўніцца, бо Бог з намі.
А калі табе скажуць: “Куды пойдзем?”, адкажаш ім: гэта кажа Госпад: “Хто на смерць — на смерць, хто пад меч — пад меч, хто на голад — на голад, хто ў няволю — у няволю”.
Самлела тая, што сямёра нарадзіла, аддала душу сваю. Зайшло яе сонца, хоць яшчэ дзень быў, ахапіў яе сорам і пачырванела. А рэшткі іх Я аддам пад меч на віду ворагаў іх», — кажа Госпад.
«Паўміраюць яны ад смяротных хвароб, будуць яны не аплаканыя і не пахаваныя, будуць яны, як гной на полі, ды будуць вынішчаны мечам і голадам, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і звярам палявым».
Дзеля таго аддай іх дзяцей на голад ды завядзі іх пад меч! Хай жонкі іх стануць бяздзетнымі ды ўдовамі, а мужы іх хай папрападаюць ад пошасці, а моладзь іх хай загіне ў баі ад меча.
А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.
Будзе ён мець пахаванне, якое спраўляецца аслу. Будуць яго цягнуць і кінуць далёка па-за брамамі Ерузаліма».
і аддам цябе ў рукі тых, што цікуюць на тваю душу, ды ў рукі тых, якіх ты баішся, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, і ў рукі халдэяў.
Таму гэта кажа Госпад: “Вось, Я аддам гэты горад у рукі халдэяў ды ў рукі цара Бабілона, і ён здабудзе яго.
дык аддам Я іх у рукі ворагаў іх ды ў рукі тых, што цікуюць на іх душы. І будуць трупы іх пажываю для птушак паднебных і звяроў зямных.
І Я аддам іх у рукі тых, што цікуюць на іх душу, у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, і ў рукі паслугачоў яго, а пасля таго будзе ён абжыты, як у дні старадаўнія, — кажа Госпад. —
І будуць трупы гэтага народа пажывай паднебных птушак і дзікіх звяроў зямлі, ды не будзе каму адганяць.
і раскладуць іх для сонца, месяца ды ўсяго войска нябеснага, якіх яны любілі ды якім служылі, за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся.
Як жа вы кажаце: “Мы — мудрыя, і закон Госпада — з намі”? Сапраўды, падманнае пяро пісараў зрабіла яго хлуснёю.
Мудрыя асаромлены, спалоханы і схоплены, бо адкінулі яны слова Госпада і няма ў іх ніякай мудрасці.
Я павярну аблічча Сваё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зненавідзелі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто не будзе гнацца за вамі.
Я навяду на вас меч, мсціўцу за парушэнне запавету Майго. А калі паўцякаеце ў гарады вашы, Я пашлю заразу на вас, і будзеце вы выдадзены ў рукі ворагаў.
Сёння аддасць цябе Госпад у рукі мае, і я заб’ю цябе, і адсяку табе галаву; і аддам труп твой і трупы лагера філістынцаў сёння птушкам паднебным і звярам зямным, каб ведала ўся зямля, што ёсць Бог у Ізраэля