Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.
ЕЗЭКІІЛЯ 42:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Змераў яго на чатыры бакі; кругом яго з усіх бакоў быў мур, даўжынёю ў пяцьсот локцяў і шырынёю ў пяцьсот локцяў, каб аддзяліць свяцілішча ад несвятога месца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён зьмераў чатыры бакі. Мур быў з усіх бакоў наўкола даўжынёю ў пяцьсот і шырынёю ў пяцьсот [прутоў], каб аддзяліць сьвятое ад звычайнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З усіх чатырох бакоў ён вымерыў яго; вакол яго быў мур даўжынёю ў пяцьсот трысьцін і ў пяцьсот трысьцін шырынёю, каб аддзяліць сьвятое месца ад несьвятога. |
Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.
«Госпадзе, Ты — Бог мой! Славіць Цябе буду і хваліць імя Тваё, бо ўчыніў Ты цудоўныя справы, задумы даўнія, надзейныя, праўдзівыя.
У той дзень у зямлі Юдэйскай будзе спявана гэта песня: «Горад магутны — нам на збаўленне; паставіў Ён муры і вал.
Не пачуецца больш у тваім краі пра гвалт, пра спусташэнні і загубу — у тваіх межах; і назавеш муры твае збаўленнем, а брамы твае — хвалою.
Святары яе парушылі законы Мае і апаганілі Мае святыні, не адрознівалі яны паміж святым і неасвячоным, і не навучыліся адрозніваць чыстае і нячыстае, і на суботы Мае закрылі вочы свае, і сярод іх Я меў знявагу.
І вось, мур звонку вакол дома, з усіх яго бакоў, і ў руцэ чалавека вымяральны прут даўжынёй у шэсць локцяў, лічачы па локці і адной далоні; і змераў ён шырыню пабудовы адным прутом, і вышыню таксама адным прутом.
І павярнуўся, і змераў заходні бок — пяцьсот прутоў пры дапамозе вымяральнага прута.
Гэта ёсць закон дома на вяршыні гары: увесь абшар вакол яго — гэта святое з святых; такім чынам, гэта — закон дома».
І маюць яны павучаць народ Мой аб розніцы між тым, што святое, і тым, што несвятое, а таксама аб розніцы між тым, што нячыстае, і тым, што чыстае.
з гэтага да святыні будзе належаць чатырохкутнік пяцьсот на пяцьсот прутоў навокал, і на пяцьдзесят локцяў вакол будуць пашы яго.
А пяць тысяч прутоў, якія яшчэ застаюцца з шырыні ў дваццаць пяць тысяч прутоў, не будуць святыя, а будуць служыць гораду як месца на жыллё і на пашы, і горад будзе пасярэдзіне [гэтай тэрыторыі].
Уся частка будзе мець дваццаць пяць тысяч прутоў даўжыні на дваццаць пяць тысяч шырыні; вазьміце святую частку разам з уласнасцю горада.
Прыйдзе дзень, калі будуць адбудаваны муры твае; у той дзень будуць пашыраны межы твае.
Да ўсяго гэтага паміж намі і вамі прорва вялікая, каб тыя, што хочуць адсюль да вас перайсці, не маглі, ані адтуль да нас перабрацца”.
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,