ад акочаных [авечак] прыняў яго, пасвіць Якубаў народ Свой і Ізраэлеву спадчыну Сваю.
ЕЗЭКІІЛЯ 34:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, паслугача Майго Давіда, які будзе іх пасвіць; ён будзе іх пасвіць, і ён будзе ім пастырам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, слугу Майго Давіда, і ён будзе пасьвіць іх. Ён будзе пасьвіць іх, і ён будзе для іх пастырам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пастаўлю над імі аднаго пастыра, які будзе пасьвіць іх, раба Майго Давіда; ён будзе пасьвіць іх і ён будзе ў іх за пастыра. |
ад акочаных [авечак] прыняў яго, пасвіць Якубаў народ Свой і Ізраэлеву спадчыну Сваю.
Ці ёсць хто такі, хто будзе жыць і не ўбачыць смерці, хто вырве душу сваю з рукі апраметнай?
Словы мудрых — як джалы і, як цвікі, умацаваныя парадамі настаўніка; усе яны дадзены адным пастырам.
Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».
І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, і будуць яны пасвіць вас разумна і разважліва.
І князь яго выйдзе з яго, і валадар паўстане спасярод яго. І Я прыгарну яго, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсць той, хто дасць у заклад сэрца сваё, каб наблізіцца да Мяне? — кажа Госпад. —
Але будуць служыць яны Госпаду, Богу свайму, і Давіду, цару свайму, якога Я пастаўлю ім.
“Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я споўню добрае слова, якое абвясціў Я дому Ізраэля і дому Юды.
І выведу іх з народаў, і збяру іх з земляў, і вярну іх у зямлю Сваю, і буду пасвіць іх на гарах Ізраэля, па лагчынах і па ўсіх абжытых месцах зямлі.
і зраблю іх адным народам у зямлі, у гарах Ізраэля; і адзін цар будзе над усімі валадарыць, ды ўжо не будуць яны ўтвараць два народы, і ўжо не будуць падзеленыя на два царствы.
Але пасля таго навернуцца сыны Ізраэля і будуць шукаць Госпада, Бога свайго, і Давіда, цара свайго, і з пашанай будуць ставіцца да Госпада і да Яго дабра ў канцы дзён.
“Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, — кажа Госпад Магуццяў. — Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.
Ды і іншых авечак маю, якія не з гэтай аўчарні, і тых належыць Мне прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
Бог жа супакою, Які ўваскрасіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,
Бо вы былі, як заблуканыя авечкі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Вартаўніка душ вашых.
Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я – Корань і Род Давідаў, Зорка светлая і ранішняя».
бо Ягня, Які пасярод пасада, пасвіць іх будзе і вадзіць да крыніцы водаў жыцця, і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх».