У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»
ЕЗЭКІІЛЯ 28:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зацягнуць цябе ў яму, і памрэш ты раптоўнай смерцю ў сэрцы мора. Біблія (пераклад А.Бокуна) і сапхнуць цябе ў яму, і памрэш ты сьмерцю забітага ў сэрцы мораў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зьвядуць цябе ў магілу, і памрэш у сэрцы мораў сьмерцю забітых. |
У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»
Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, усклікаю; Божа мой, не будзь бязмоўным перада мною, і я ніколі не буду падобны да тых, што сыходзяць у магілу.
з якім мелі мы калісьці мілыя зносіны: у доме Божым хадзілі мы ва ўрачыстай працэсіі.
Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.
праглынём іх, як пекла: тых, што жывуць, і здаровых, як тых, што сыходзяць у магілу;
Чалавека, што заліты крывёй чыйгосьці жыцця, калі ён будзе бегаць да самай магілы, ніхто не падтрымае.
Вось жа, на супакой замянілася горыч мая. Ты вось вырваў душу маю з ямы загубы, кінуў за спіну Сваю ўсе грахі мае.
Будуць знішчаны багацці твае, парабаваны будуць тавары твае, і разваляць яны муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, і камяні твае, і дрэвы твае, і пыл твой кінуць у сярэдзіну водаў.
Цяпер ты разбіты морам у глыбінях водаў. Твае багацці ды ўсе твае жыхары, якія былі ў цябе, патанулі.
Ці будзеш яшчэ гаварыць: “Я — Бог!” на віду тых, што забіваць будуць цябе, хаця ты толькі чалавек, а не Бог, у руцэ забойцаў тваіх.