ЕЗЭКІІЛЯ 27:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Харан, і Хенэ, і Эдэн гандлявалі з табою; купцы з Сабы, Асура і Хэльмада гандлявалі з табой. Біблія (пераклад А.Бокуна) Харан, Каннэ і Эдэн, купцы з Шэвы, Асірыі і Кільмаду гандлявалі з табой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Харан і Ханэ і Эдэн, купцы Савэйскія, Асур і Хілмад гандлявалі з табою. |
І падаўся Абрам у дарогу, як яму загадаў Госпад, а за ім пайшоў і Лот. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харана.
І насадзіў Госпад Бог рай у Эдэне, на ўсходзе, у якім памясціў чалавека, якога ўфармаваў.
А калі ўстаў раніцай, узяў дзвюх жонак сваіх і дзвюх іх нявольніц з адзінаццаццю дзецьмі і перайшоў бродам Ябок.
Дзе багі тых народаў, якіх знішчылі бацькі мае, гэта значыць, Газан, і Харан, і Рэзэф, і сыноў Эдэна, якія былі ў Тэласары?
і [раптам] напалі сабэйцы і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і ацалеў толькі я адзін, каб паведаміць табе».
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
Ці ж збавілі іх багі народаў, якіх знішчылі бацькі мае? Газан, і Харан, і Рэзэф, ды сыноў Эдэна, якія жылі ў Тэласары?
І будзе ў той дзень так: свістам пакліча Госпад муху пры вусці рэк Егіпта, і пчалу, якая ў зямлі Асур,
У той дзень паголіць Госпад брытваю, пазычанаю з краіны за ракой, — царом асірыйцаў, — галаву і валасы на нагах, а таксама і бараду абголіць.
Гандлявалі яны з табой багатымі шатамі, плашчамі з гіяцынту, і ўзорыстымі тканінамі, і рознакаляровымі тканінамі, якія былі абкручаны вяроўкамі і пакладзены ў кедравыя скрыні.
Там Асірыя і ўсе яе дружыны, кругом яе труны яе — гэта ўсё забітыя, што паляглі ад меча;
Саба, і Дэдан, і гандляры з Тарсіса, і ўсе яго кіраўнікі будуць казаць табе: “Ці ты прыйшоў рабаваць? Ці сабраў сваё войска, каб рабаваць, каб забіраць срэбра і золата, каб уводзіць жывёлу і маёмасць і каб набраць вялікую здабычу?”»
І сатру запоры Дамаска, і знішчу жыхароў з даліны Авэн і трымаючага скіпетр з Бэтэдэна, а народ сірыйскі заведзены будзе ў палон у Кір”, — кажа Госпад.
Ідзіце ў Хальнэ і паглядзіце, а адсюль ідзіце ў Эмат вялікі, ды зайдзіце ў Гет Філістынскі. Ці ж вашы лепшыя за гэтыя валадарствы або ці абшырнейшыя абсягі вашы за іх абсягі?
Тады, выйшаўшы з зямлі Халдэйскай, абжыўся ён у Харане. І адтуль, па смерці яго бацькі, перасяліў яго Бог у зямлю гэтую, у якой вы цяпер пражываеце,