і будзе плакаць над ім увесь Ізраэль, і пахавае яго; бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае Госпаду, Богу Ізраэля.
ЕЗЭКІІЛЯ 18:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Душа, якая грашыць, памрэ; сын хай не адказвае за правіннасць бацькі, ані бацька — за правіннасць сына. Справядлівасць справядлівага будзе яму залічана, і бязбожнасць бязбожніка на яго спадзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Душа, якая грэшыць, яна памрэ; сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда справядлівага пры ім і застаецца і беззаконнасьць беззаконнага пры ім і застаецца. |
і будзе плакаць над ім увесь Ізраэль, і пахавае яго; бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае Госпаду, Богу Ізраэля.
тады Ты выслухай з неба і правядзі суд, і рассудзі паслугачоў Тваіх, ліхога асуджаючы, каб на галаву яго спала адказнасць за яго ўчынкі, а справядлівага апраўдваючы і адплочваючы яму за яго справядлівасць.
а сыноў іх не забіў, паводле таго, што напісана ў кнізе закону Майсея, як загадаў Госпад, кажучы: «Бацькі не будуць пакараныя смерцю за сыноў, і сыны не памруць за бацькоў, але кожны за грэх свой будзе пакараны смерцю».
але не забіў іх сыноў згодна з тым, што напісана ў кнізе закону Майсея, дзе загадаў Госпад, кажучы: «Хай не будуць забітыя бацькі за сыноў, ані сыны за сваіх бацькоў, але кожны памрэ за свой грэх».
тады выслухай Ты з неба і зрабі суд над паслугачамі Тваімі, каб павярнуць ліха ліхога чалавека на яго ўласную галаву і каб адпомсціць за справядлівага чалавека, адплачваючы яму за яго справядлівасць.
Ты выслухай з неба з месца прабывання Твайго, ды пашкадуй і аддай кожнаму па яго ўчынках, бо ведаеш сэрца яго; бо Ты адзіны, Хто ведаеш сэрцы сыноў чалавечых,
На подзвіг душы Сваёй Ён будзе глядзець з задавальненнем, насыціцца веданнем Сваім. «Слуга Мой справядлівы апраўдае многіх, і несправядлівасці іх Сам Ён будзе несці.
і калі будуць там тры чалавекі гэтыя: Ной, Даніэль і Ёў, дык толькі яны, дзеля справядлівасці сваёй, вызваляць душы свае, — кажа Госпад Бог.
і калі ў ёй будуць гэтыя тры чалавекі, — жыву Я, — кажа Госпад Бог, — яны не вызваляць ані сыноў, ані дачок, але толькі яны самі вызваляцца, а зямля стане пустыняю.
займаецца ліхвярствам і вымагае працэнтаў, — ці ж такі будзе жыць? Не, не будзе. Дапускаўся бо ўсіх гэтых злачынстваў, таму ён напэўна памрэ; кроў яго спадзе на яго самога.
Таму, дом Ізраэля, буду судзіць кожнага паводле яго шляхоў, — кажа Госпад Бог. — Навярніцеся і пакайцеся ва ўсіх сваіх грахах, і не будзе ў вас спакусы для злачыннасці.
Вось, усе душы Мае: як душа бацькі, так і душа сына Мая; душа, што зграшыла, памрэ.
Такім чынам, ты, сын чалавечы, кажы дому Ізраэля: “Вы, прамаўляючы, кажаце так: “Правіннасці нашы і грахі нашы ляжаць на нас, і мы дзеля іх марнеем; дык як зможам жыць?”
Калі, аднак, вартаўнік убачыць, што прыходзіць меч, і не патрубіць у трубу, і народ не ўсцеражэцца, ды прыйдзе меч і заб’е кагосьці з іх, дык гэты апошні быў забраны ў сваёй злачыннасці, але кроў яго ўскладу Я на вартаўніка”.
І ляж на левы бок свой, і ўскладзі правіннасці дому Ізраэля на яго; столькі дзён будзеш прымаць правіннасць іх, колькі будзеш на ім ляжаць.
«Чаму не з’елі вы ахвяру за грэх у святым месцы? Гэта ж самая святая рэч. Яна дадзена вам, каб вы знімалі грахі з супольнасці для ачышчэння іх перад Госпадам.
Такім спосабам казёл панясе на сабе ўсе іх правіны ў зямлю бязлюдную, і выгнаны будзе казёл у пустыню.
Хто будзе гэта есці, панясе правіннасць сваю, бо спаганіў святасць Госпада, ды знішчана будзе душа тая з народа свайго.
Калі якая душа пачуе голас праклінаючага і будзе сведкам таго, што ён або бачыў, або даведаўся, ды калі не выявіць [гэтага], то правініцца,
Калі душа зграшыць праз няўвагу і ўчыніць штосьці з таго, што забаронена законам Госпада, ды, абвінавачаная ў граху, панясе сваё злачынства,
Бо яна пагрэбавала словам Госпада і парушыла прыказанне Яго; таму будзе яна знішчана і панясе адказнасць за грэх свой”».
І сказаў Госпад Аарону: «Ты, і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой, будзеце адказныя за правіннасць адносна скініі; ты і сыны твае будзеце адказныя таксама за грахі вашага святарства.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
Хай не будуць забіваныя бацькі за сыноў і сыны за бацькоў, але хай кожны памірае за свой грэх.
так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.
Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.