Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 10:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 «Чаму не з’елі вы ахвяру за грэх у святым месцы? Гэта ж самая святая рэч. Яна дадзена вам, каб вы знімалі грахі з супольнасці для ачышчэння іх перад Госпадам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 «Чаму ня зьелі вы ахвяры за грэх у месцы сьвятым? Бо гэта сьвятое сьвятых. Яна дадзена вам, каб зьняць правіны з грамады, каб ачысьціць яе перад абліччам ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 чаму вы ня елі ахвяры за грэх на сьвятым месцы? бо яна сьвятыня вялікая, і яна дадзена вам, каб здымаць грахі з супольства, і ачышчаць іх перад Госпадам:

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 10:17
15 Крыжаваныя спасылкі  

І хай Аарон панясе на сабе правіннасць адносна святынь, якія будуць асвячаць сыны Ізраэля ў дарах і падарунках сваіх. І хай будзе пласціна заўсёды на яго чале, каб Госпад меў ласку да іх.


і хай карыстаюцца імі Аарон і сыны яго, калі будуць уваходзіць у палатку сустрэчы, або калі будуць прыступаць да ахвярніка, каб служыць у свяцілішчы, каб не памерці ад правіннасці: гэта пастанова вечная хай будзе для Аарона і патомства яго па ім.


Такім спосабам казёл панясе на сабе ўсе іх правіны ў зямлю бязлюдную, і выгнаны будзе казёл у пустыню.


Але можа ён есці хлеб Бога свайго, як з [дароў] найсвяцейшых, так і са святых.


і не павінны сцягваць на сябе віну, калі будуць есці пасвечанае сваё. Я — Госпад, Які асвячае іх».


І сказаў Госпад Аарону: «Ты, і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой, будзеце адказныя за правіннасць адносна скініі; ты і сыны твае будзеце адказныя таксама за грахі вашага святарства.


Назаўтра ўбачыў Ян Ісуса, што ішоў да яго, і гаворыць: «Вось, Ягня Божае, Той, Хто бярэ на Сябе грэх свету.


Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.


так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.


Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы