Якое вялікае мноства Тваіх даброццяў, Госпадзе, якія Ты прыхаваў для тых, хто спадзяецца на Цябе. Ты ўчыніў [гэта] для тых, якія спадзяюцца на Цябе перад абліччам сыноў чалавечых.
ЕЗЭКІІЛЯ 11:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму гэта кажа Госпад Бог: «Таму што Я выгнаў іх да народаў і рассыпаў іх па зямлі, буду для іх святыняй невялікай ў тых землях, у якія прыбылі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я выгнаў іх да народаў і расьцярушыў па [розных] землях, і праз кароткі [час] буду для іх сьвятыняй у землях, куды яны прыйшлі”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На гэта скажы: так кажа Гасподзь Бог: хоць Я і выслаў іх да народаў, і хоць расьсеяў іх па землях, але Я буду ім нейкай сьвятыняй у тых землях, куды пайшлі яны. |
Якое вялікае мноства Тваіх даброццяў, Госпадзе, якія Ты прыхаваў для тых, хто спадзяецца на Цябе. Ты ўчыніў [гэта] для тых, якія спадзяюцца на Цябе перад абліччам сыноў чалавечых.
Павярнуў Ты нас на ўцёкі перад непрыяцелямі нашымі; і тыя, што ўзненавідзелі нас, разрабавалі для сябе.
Маленне Майсея, чалавека Божага. Госпадзе, Ты стаўся нам прыстанішчам з пакалення ў пакаленне.
Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.
тады ўтворыць Госпад на ўсёй прасторы гары Сіён і над скопішчам яе воблака ўдзень, дым і бляск полымя агністага — уначы: над усёю славаю — покрыў,
Ён будзе на святасць, каменем спатыкнення і скалой згаршэння абодвум дамам Ізраэля, пасткай і сілом для жыхароў Ерузаліма.
Тады святары і прарокі звярнуліся да князёў ды ўсяго народа, кажучы: «Чалавек гэты заслугоўвае прысуду смерці, бо праракаваў супраць гэтага горада, як гэта чулі вы на ўласныя вушы».
І пачулі святары, і прарокі, ды ўвесь народ Ярэмію, што гаварыў гэтыя словы ў доме Госпада.
Я бо ведаю намеры, якія маю адносна вас, — кажа Госпад, — намеры супакою, а не гора, каб даць вам будучыню і надзею.
І дбайце пра супакой для горада, у які Я вас выслаў, і маліцеся за яго да Госпада, бо ў супакоі яго будзе і вам супакой”.
бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».
Народы, паслухайце слова Госпада, і абвясціце на астравах, што воддаль, і скажыце: «Той, Хто расцярушыў Ізраэля, збярэ яго; і будзе берагчы яго, як пастух статак свой».
Не бойцеся цара Бабілона, перад якім вы, нясмелыя, дрыжыце, не палохайцеся яго, — кажа Госпад, — бо Я з вамі, каб вас збавіць і вырваць з рукі яго.
Ізноў падняў Я руку Маю на іх у пустыні, каб разагнаць іх паміж народаў і раскінуць па чужых землях,
Але і тады, калі яны былі ў зямлі ворагаў іх, Я не адкінуў іх, не пагардзіў, каб іх знішчыць ды зламаць Маю дамову з імі, бо Я — Госпад, Бог іх.
Бяда, бяда! Уцякайце з паўночнае зямлі, — кажа Госпад, — бо на чатыры вятры нябесныя Я расцерушыў вас”, — кажа Госпад».
і расцярушыць паміж плямёнамі, і нямногія з вас застануцца сярод народаў, да якіх мае вывесці вас Госпад.