Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 42:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Не бойцеся цара Бабілона, перад якім вы, нясмелыя, дрыжыце, не палохайцеся яго, — кажа Госпад, — бо Я з вамі, каб вас збавіць і вырваць з рукі яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Ня бойцеся аблічча валадара Бабілонскага, аблічча якога вы баіцёся, не палохайцеся яго, кажа ГОСПАД, бо Я з вамі, каб збавіць вас і вызваліць вас з рукі ягонай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Ня бойцеся цара Вавілонскага, якога вы баіцеся; ня бойцеся яго, кажа Гасподзь, бо Я з вамі, каб уратаваць вас і выбаўляць вас ад рукі ягонай.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 42:11
25 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстаў народ, ад малога да вялікага, і кіраўнікі войска, і пайшлі ў Егіпет, бо баяліся халдэяў.


Госпад — Успаможца мой; не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?


Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.


Узбурыліся народы, захісталіся царствы; падаў Ён голас Свой — расцяклася зямля.


Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.


Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,


Не бойся, бо Я з табою, ад усходу прывяду патомства тваё і з захаду збяру цябе.


І будуць яны ваяваць супраць цябе, але не змогуць цябе перамагчы, бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб ратаваць цябе».


Не бойся іх, бо Я з табою, каб цябе ратаваць», — кажа Госпад.


І Я зраблю цябе для гэтага народа моцным медным мурам, і будуць яны ваяваць супраць цябе, і не перамогуць, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, — кажа Госпад. —


Што ж да народа, які схіліць шыю сваю пад ярмо цара Бабілона і будзе яму служыць, то Я пакіну яго ў сваёй зямлі, — кажа Госпад, — і будзе ён абрабляць яе і на ёй пражываць”».


Да Сэдэцыі, цара Юдэйскага, прамаўляў я згодна з гэтымі ўсімі словамі, так кажучы: «Скарыце шыі свае пад ярмо цара Бабілона, служыце яму і народу яго, і будзеце жыць.


Не слухайце ж іх, і будзьце пакорныя цару Бабілона, і будзеце жыць. Навошта пераўтвараць гэты горад у пустыню?


далей ад халдэяў, бо баяліся іх, бо Ізмаэль, сын Натаніі, забіў Гадалію, сына Ахікама, якога цар Бабілона прызначыў кіраўніком у краіне.


Не бунтуйце супраць Госпада і не палохайцеся народа той зямлі, бо, як хлеб, мы можам іх праглынуць. Адышла ад іх уся дапамога; Госпад з намі; не бойцеся».


І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.


навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.


бо Я з табою, і ніхто не ўчыніць табе зло, бо многа ў Мяне ў гэтым горадзе народа».


Дык што на гэта скажам? Калі Бог за нас, дык хто супраць нас?


бо Госпад, Бог ваш, ідзе з вамі і будзе ваяваць за вас з ворагамі вашымі, каб выратаваць вас з небяспекі”.


Госпад жа з’явіўся перада мною і ўмацаваў мяне, каб прапаведаванне праз мяне працягвалася і каб яго пачулі ўсе народы; і я пазбегнуў ільвінае пашчы.


Ніхто не зможа супрацівіцца табе ва ўсе дні жыцця твайго; як Я быў з Майсеем, так буду і з табою; не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.


Ці не Я загадваю табе: “Будзь цвёрды і мужны, не палохайся і не бойся, бо з табою Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго імкнешся”»?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы