ДЗЕІ 22:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых прадвыбраў цябе, каб пазнаў ты волю Яго і ўбачыў Справядлівага, ды пачуў голас з вуснаў Яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб ты пазнаў волю Ягоную, і ўбачыў Праведнага, і пачуў голас з вуснаў Ягоных, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ён сказаў мне: Бог бацькоў нашых наперад выбраў цябе, каб ты ўведаў волю Ягоную, убачыў Праведніка і пачуў голас з вуснаў Ягоных, |
І Давід выйшаў да іх і сказаў: «Калі з мірам прыходзіце да мяне, каб дапамагчы мне, сэрца маё далучаецца да вас; а калі з подступам, каб выдаць перад маімі праціўнікамі, то, хоць рукі мае чыстыя ад беззаконня, хай бачыць Бог бацькоў нашых і судзіць».
О Госпадзе, Божа Абрагама, і Ізаака, і Ізраэля, бацькоў нашых, захавай навек гэтую волю сэрца іх; і хай заўсёды сэрца іх ставіцца да Цябе з пашанаю.
Таксама ў кожным горадзе Юдэі пабудаваў узгоркі, каб успальваць ахвяры чужым багам, чым прагнявіў Госпада, Бога сваіх бацькоў.
прабач усім, хто накіраваў сэрца сваё, каб шукаць Госпада, Бога сваіх бацькоў, хоць без ачышчэння свяцілішча».
Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,
Моц мая і сіла мая — Госпад, Ён стаў для мяне збаўленнем. Ён — Бог мой, і буду славіць Яго; Ён — Бог бацькі майго, і буду ўзвялічваць Яго!
«Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлонні, Я ведаў цябе, і перш, чым выйшаў ты з нутра, Я пасвяціў цябе і паставіў цябе прарокам для народаў».
Цябе, Божа маіх бацькоў, слаўлю і Цябе ўхваляю! Бо даў мне мужнасць і мудрасць і выявіў мне зараз тое, аб чым мы малілі Цябе, бо слова царскае выявіў нам».
Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, ды каб ваш плод заставаўся, і каб Айцец даў вам, пра што толькі будзеце прасіць Яго ў імя Маё.
Бог гэтага народа ізраэльскага выбраў нашых бацькоў ды ўзвысіў народ, калі былі яны жыхарамі зямлі Егіпецкай, і магутнаю рукою вывеў іх з яе.
і ўбачыў Яго, як Ён мне казаў: “Паспяшайся і выйдзі хутчэй з Ерузаліма, бо не прымуць твайго сведчання пра Мяне”.
Да таго, вось, прызнаюся перад табою, што на шляху, які яны называюць герэзіяй, я служу Богу бацькоў, верачы ва ўсё, што напісана ў законе ды ў прарокаў,
Але падыміся і стань на ногі твае, бо аб’явіўся Я табе, каб паставіць цябе паслугачом і сведкам таго, што ты пабачыў, ды таго, што табе аб’яўлю,
Якога з прарокаў не пераследавалі бацькі вашы? Пазабівалі вы і тых, якія прадказвалі прыход Справядлівага, Якому вы сталі цяпер здраднікамі і забойцамі.
Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;
І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом, ды, усклаўшы рукі на яго, сказаў: «Браце Саўле! Госпад паслаў мяне, Ісус, Які аб’явіўся табе ў дарозе, якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў ды быў напоўнены Духам Святым».
Паўла, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, прызначаны на абвяшчэнне Евангелля Божага,
Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў гэта вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,
Бо я перш перадаў вам тое, што і я прыняў, што Хрыстос памёр за нашы грахі паводле Пісання,
Ці я не Апостал? Ці я не свабодны? Ці ж я не бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці ж не вы – справа мая ў Госпадзе?
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.
бо я яго не ад чалавека атрымаў або навучыўся яму, але праз аб’яўленне Ісуса Хрыста.
Калі ж спадабалася Богу, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлонні маці маёй і паклікаў ласкай Сваёй,
Паўла, Апостал Хрыста Ісуса, з волі Бога, паводле абяцання жыцця, якое ёсць у Хрысце Ісусе,
Паўла, паслугач Божы і Апостал Ісуса Хрыста паводле веры выбраннікаў Божых і пазнання праўды, што вядзе да пабожнасці,
Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі б хто і зграшыў, маем Заступніка перад Айцом – Ісуса Хрыста Справядлівага.