Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Ці я не Апостал? Ці я не свабодны? Ці ж я не бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці ж не вы – справа мая ў Госпадзе?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці вы — не мая справа ў Госпадзе?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе?

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:1
37 Крыжаваныя спасылкі  

І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом, ды, усклаўшы рукі на яго, сказаў: «Браце Саўле! Госпад паслаў мяне, Ісус, Які аб’явіўся табе ў дарозе, якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў ды быў напоўнены Духам Святым».


на які і я прызначаны прапаведнікам, і Апосталам, і, праўду кажу у Хрысце, не ашукваю, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.


Я пасадзіў, Апалос паліў, але Бог даў расці.


У наступную ноч аб’яўляецца яму Госпад і гаворыць: «Будзь мужны! Паўла, трэба, каб ты і ў Рыме сведчыў пра Мяне падобным чынам, як у Ерузаліме».


І ў дарозе здарылася так, што, калі ён набліжаўся да Дамаска, раптам агарнула яго святло з неба,


Бо, будучы вольным ад усіх, стаўся я нявольнікам усіх, каб тым больш іх здабыць.


дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам, і Апосталам, і вучыцелем паганаў.


Дык стойце ў свабодзе, якой вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце зноў пад ярмо няволі.


Мы, як супрацоўнікі, заклікаем вас, каб вы не надарма прынялі ласку Божую,


Паўла, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, прызначаны на абвяшчэнне Евангелля Божага,


Паўла, Апостал не ад людзей і не праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,


не шукалі таксама ў людзей славы, ані ў вас, ані ў іншых,


Але я думаю, што і я зрабіў не менш за вялікіх Апосталаў,


Паўла, з волі Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, ды брат Састэн


Бо вам жа, паганам, кажу: я ёсць Апостал паганаў, услаўляю служэнне маё,


Праз Яго атрымалі мы ласку і Апостальства дзеля паслухмянасці ў веры ўсіх народаў у імя Яго,


Калі пра гэта даведаліся Апосталы Барнаба і Паўла, раздзёрлі адзенне сваё ды кінуліся ў народ, крычучы


Дык жыхары горада падзяліліся: і адны былі з юдэямі, а другія – з Апосталамі.


І, калі яны адпраўлялі службу Госпадаву і посцілі, сказаў Дух Святы: «Вылучыце мне Барнабу і Саўла на дзейнасць, на якую Я іх паклікаў».


Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;


Ён сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я – Ісус, Якога ты пераследуеш! Цяжка табе супраць ражна ўпірацца?»


Маю на ўвазе не тваё ўласнае сумленне, але блізкага. Чаму ж чужое сумленне мела б судзіць маю свабоду?


Калі я прымаю што з падзякаю, то чаму мяне ліхасловяць за тое, за што я дзякую?


А калі хто аб гэтым хоча спрачацца, дык ані мы не маем такога звычаю, ані цэрквы Божыя.


Ці на аблічча глядзіце? Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай разважыць у сабе, што і мы, таксама як ён, Хрыстовы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы