Яны не паслухалі, але цвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іх, якія не захацелі верыць Госпаду, Богу свайму.
ВЫХАД 32:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама сказаў Госпад Майсею: «Бачу, што народ гэты — цвёрдага карка; Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Я бачыў народ гэты, і вось, ён — народ з цьвёрдым каркам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: Я бачыў народ гэты, і вось, народ ён - цьвёрдахрыбетны; |
Яны не паслухалі, але цвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іх, якія не захацелі верыць Госпаду, Богу свайму.
Цяпер не заглушайце сэрцаў вашых, як бацькі вашыя. Падайце рукі Госпаду і прыходзьце ў святыню Яго, якую Ён асвяціў навек; служыце Госпаду, Богу вашаму, каб адвярнуўся ад вас гнеў абурэння Яго.
Але яны, бацькі нашыя, трымалі сябе пагардліва, і зацвярдзелі каркі іх, і не слухалі прыказанняў Тваіх.
І не захацелі яны слухаць, і не памяталі цудаў Тваіх, якія чыніў Ты ім, і зацвярдзелі каркі іх, і нахілілі галаву сваю, каб вярнуцца ў Егіпет, у сваю няволю. Але Ты — Бог ласкавы, спагадлівы і міласэрны, цярплівы ды вялікай літасці, Ты не адвярнуўся ад іх.
Хай не стануцца яны, як продкі іх, пакаленне непакорлівае і няўрымслівае; пакаленне, якое не ўмацавала сэрца свайго і не быў верны Богу дух яго.
і ўвойдзеш ты ў зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Але Я Сам не пайду з табой, каб часам не знішчыць цябе па дарозе, бо ты — народ цвёрдага карка».
І сказаў Госпад Майсею: «Скажы сынам Ізраэля: “Вы — народ цвёрдага карка; калі Я на адзін міг з’яўлюся ў грамадзе тваёй, Я вынішчу цябе. Зараз жа здымі аздабленне сваё, каб Я ведаў, што маю зрабіць з табою”».
«Калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, Госпадзе, малю, каб Ты пайшоў з намі; народ, што праўда, цвёрдага карка, але Ты прабач правіннасці нашыя і грахі і зрабі нас Сваёй спадчынай».
Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.
твае чужаложніцтвы і ржанне тваё, ліхота распусты тваёй; на ўзгорках і ў полі бачыў Я агіднасці твае. Гора табе, Ерузалім, не ачысцішся! Дакуль жа?»
і прамовіў Госпад да Майсея: «Дакуль будзе зневажаць Мяне народ гэты? І дакуль не будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў перад ім?
Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!
Я вось знаю ўпартасць тваю і вельмі цвёрды твой карак. Вось і зараз, калі жыву з вамі, заўсёды вы былі ўпартыя адносна Госпада, а тым больш па смерці маёй.
Дык ведай, што не дзеля справядлівасці тваёй Госпад, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю ва ўласнасць, бо ты народ цвёрдага карку.