ВЫСЛОЎІ 4:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі ўступіш на іх, не будуць сціснутыя крокі твае, і, калі пабяжыш, не сустрэнеш перашкоду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатыкнешся. |
І даў Ты мне шчыт збаўлення Твайго, і правіца Твая падтрымала мяне, і Тваё выслухванне ўзвялічвае мяне.
Калі ідзеш, хай яны накіроўваюць цябе, калі заснеш — хай берагуць цябе, а калі прабудзішся — хай гавораць з табой,
Яны выйшлі плачучы, але Я прывяду іх з радасцю, Я павяду іх праз ручаі водныя, дарогай прамой, і не будуць яны спатыкацца на ёй, бо Я стаўся для Ізраэля бацькам, а Эфраім — першародны Мой”».
ды ёсць «каменем спатыкнення і каменем згаршэння»; аб яго спатыкаюцца няверуючыя Слову, на што і прызначаны.