ВЫСЛОЎІ 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шчасны чалавек, які знайшоў мудрасць і які звярнуўся да разважлівасці: Біблія (пераклад А.Бокуна) Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шчасны той чалавек, які надбаў мудрасьць, і чалавек, які здабыў розум! |
Пра каралі і крышталь не ўспомняць у параўнанні з ёй, і валоданне мудрасцю лепшае за перлы.
Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
Зручных выпадкаў шукае той, хто жадае пазбавіцца сябра; раздражняе яго ўсякая парада.
І не за морам ён знаходзіцца, каб ты скардзіўся і гаварыў: “Хто з нас можа пераплысці мора і прынесці яго да нас, каб мы маглі пачуць і выканаць тое, што загадана?”