Адны дзеляцца ўласным і становяцца багацейшымі, а другія, што занадта беражлівыя, заўсёды ў беднасці.
ВЫСЛОЎІ 28:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто дае беднаму — не будзе ў галечы, а хто хавае вочы — напоўніцца праклёнамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў. |
Адны дзеляцца ўласным і становяцца багацейшымі, а другія, што занадта беражлівыя, заўсёды ў беднасці.
Будзе насычана душа, якая дабраслаўляе; і хто напоіць другіх, той сам таксама будзе напоены.
Хто хавае сваё збожжа, той праклінаецца ў народзе, а на галаву тых, якія прадаюць збожжа, — дабраславенне.
Хто кажа бязбожніку: «Ты справядлівы», таго будуць праклінаць народы, таго адхіляць плямёны.
Калі бязбожнікі ўздымуцца — хаваюцца людзі; калі яны загінуць — памножацца справядлівыя.
Калі выцягнеце рукі вашы, адвярну вочы Мае ад вас, і нават калі вы павялічыце малітвы, не выслухаю. Рукі бо вашы поўныя крыві.
Але дай яму і хай не сумуе сэрца тваё, што трэба падтрымаць яго ў нястачы, бо праз гэта дабраславіць цябе Госпад, Бог твой, у кожнай справе тваёй ды ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты рукі.
Калі адзін з братоў тваіх, якія жывуць у адным з гарадоў тваіх, у зямлі, якую мае даць табе Госпад, Бог твой, дайшоў да ўбогасці, не закамяні сэрца свайго і не сцісні руку,