Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
ВЫСЛОЎІ 24:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, ты ясі мёд, бо ён добры, бо соты — найсаладзейшыя для горла твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму: |
Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
Душа, што насыцілася, будзе таптаць мёд, а душа, што прагне, нават горкае будзе лічыць за салодкае.
Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана.
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
Сам жа Ян насіў адзенне сваё з вярблюджага воласу і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і дзікі мёд.
І, узяўшы іх у рукі, ён еў мёд у дарозе; і, вярнуўшыся да бацькі свайго і маці, ім даў частку, каб і яны пакаштавалі. Але не хацеў ім казаць, што мёд узяў з цела льва.
Ёнатан жа не чуў, як бацька яго звязаў народ прысягай, і працягнуў ён канец палкі, якую меў у руцэ, і абмакнуў у пласце мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы яго праяснелі.