і ад пыхі ўпільнуй слугу Твайго, каб не запанавала нада мной. Тады буду я бязгрэшны і ачышчуся ад вялікага злачынства.
ВЫСЛОЎІ 15:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агіднасць для Госпада — намеры ліхія, а чыстая размова — найпрыгажэйшая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агіда Госпаду - намыслы ліхадзеяў, а словы беззаганных падабаюцца Яму. |
і ад пыхі ўпільнуй слугу Твайго, каб не запанавала нада мной. Тады буду я бязгрэшны і ачышчуся ад вялікага злачынства.
Развальвае дом свой той, хто прыслужвае прагнасці, а хто ненавідзіць падарункі — жыць будзе.
Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?
Бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойства, чужаложства, распуста, рабункі, фальшывыя сведчанні, блюзненні.