ВЫСЛОЎІ 15:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш мера гародніны з любоўю, чым адкормленае цяля — з нянавісцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей міска гародніны і зь ёю любоў, чым укормлены бык і зь ім нянавісьць. |
Лепш сухая луста хлеба з супакоем, чым дом, поўны жывёлы, што заколена, са сваркамі.
Ізноў паслаў іншых паслугачоў, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось, я прыгатаваў свой абед, валы мае і што кормнае пабіта, ды ўсё прыгатавана; прыходзьце на вяселле!”
І калі ёсць якое пацяшэнне ў Хрысце, калі ёсць якая патоля любові, калі ёсць якая супольнасць духа, калі ёсць спачуванне і міласэрнасць,
І мы ўверылі і пазналі любоў, якую Бог мае да нас. Бог ёсць любоў, і хто трывае ў любові, у Богу трывае, і Бог у ім.