ВЫСЛОЎІ 10:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы не пахіснецца да веку, а грэшнікі не выжывуць на зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнік вавек не пахісьнецца, а бязбожныя не пажывуць на зямлі. |
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
хто грошы свае не дае на ліхвярства і хабару супраць бязвіннага не прымае. Той, хто так робіць, не пахіснецца навек.
Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
Яны гавораць Яму: «Ліхіх ён сурова заб’е, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць плод у вызначаны час».