ВЫСЛОЎІ 10:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маёмасць багатага — горад крэпасці яго; пагібель бедных — беднасць іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, загуба для бедных — галеча іхняя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маёмасьць багатага - моцны горад яго, бяда бедным - іхняе ўбоства. |
Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
Усе браты беднага чалавека ненавідзяць яго, звыш таго, і сябры далёка адыходзяць ад яго; хто імкнецца толькі да размоў — не будзе мець нічога.
Бо як дапамагае мудрасць, так дапамагаюць грошы; але адукаванасць мае тую перавагу, што мудрасць дае жыццё свайму ўладальніку.
Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,
Вучні ж дзівіліся са слоў Яго. Але Ісус зноў, адказваючы, гаворыць ім: «Сынове, як цяжка тым, хто ўскладае надзею на багацце, увайсці ў Валадарства Божае.
і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброццяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, весяліся”.
Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,