і напаіў статак Лабана, брата маці сваёй. Потым Якуб пацалаваў Ракель і расплакаўся ўголас;
БЫЦЦЁ 45:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цалаваў Язэп усіх братоў сваіх, і плакаў над кожным. Тады толькі адважыліся яны гаварыць да яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I цалаваў ён усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым размаўлялі з ім браты ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цалаваў усіх братоў сваіх і плакаў, абдымаючы іх. Потым гутарылі зь ім браты ягоныя. |
і напаіў статак Лабана, брата маці сваёй. Потым Якуб пацалаваў Ракель і расплакаўся ўголас;
Той, калі пачуў, што прыйшоў Якуб, сын сястры яго, выбег яму насустрач, абняў яго і пацалаваў, і ўвёў у дом свой. І, пачуўшы пра ўсё, што адбылося,
І Эзаў падбег насустрач брату свайму, абняў яго; і, абхапіўшы шыю яго, пацалаваў яго, і расплакаліся абодва.
І кінуўся ён на шыю брату свайму Бэньяміну, і абняў яго, і заплакаў, а ён таксама плакаў на яго шыі.
І разышлася добрая чутка ў палацы фараона: «Прыбылі браты Язэпа». І радаваўся фараон і ўся яго сям’я.
І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.
Ёаб пайшоў да цара і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да цара і ўпаў тварам на зямлю перад ім, і пацалаваў цар Абсалома.
І сказаў Госпад Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». Ён пайшоў насустрач яму на гару Божую і пацалаваў яго.
І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька яго ўбачыў яго і, узрушаны міласэрнасцю, пабегшы, кінуўся на шыю яго і цалаваў яго.
Дык, падняўшы голас, яны зноў пачалі плакаць. Орпа пацалавала свякроў і вярнулася, а Рут засталася пры свекрыві сваёй.
хай дапаможа Ён вам знайсці супакой у дамах мужоў вашых, якія вам прызначаны». І пацалавала іх. Яны пачалі плакаць, падняўшы голас,
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго:
І калі адышоў паслугач, устаў Давід з паўднёвага боку і, упаўшы тварам на зямлю, тры разы пакланіўся; і пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.