Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 17:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Гэта вось запавет Мой, які вы будзеце захоўваць, паміж Мной і вамі, і нашчадкамі тваімі па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Гэта вось запавет Мой, які вы павінны захаваць паміж Мной і вамі, і насеньнем тваім пасьля цябе: няхай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Гэта ёсьць запавет Мой, які вы павінны датрымліваць паміж Мною і вамі і паміж нашчадкамі тваімі пасьля цябе: хай будзе ў вас абрэзаны ўвесь мужчынскі пол;

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 17:10
29 Крыжаваныя спасылкі  

Вы будзеце абразаць крайнюю часць плоці вашай, каб было гэта на знак пагаднення паміж Мною і вамі.


Дык узяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх ураджэнцаў дому свайго, і ўсіх купленых, і ўсіх мужчын з ліку ўсіх людзей дому свайго, і яшчэ таго самага дня абрэзаў крайнюю плоць іх, як загадаў яму Бог.


а разам з імі былі абрэзаны ўсе мужчыны дому яго, — як народжаныя ў яго доме, так і купленыя, з чужынцаў.


І абрэзаў Абрагам Ізаака, калі той меў восем дзён, як яму Бог загадаў.


У гэтым зможам мы пагадзіцца з вамі толькі тады, калі вы захочаце быць падобнымі да нас, калі кожны з мужчынскага полу ў вас будзе абрэзаны.


Пры той, аднак, умове тыя мужы змогуць прыйсці да пагаднення з намі, каб жыць разам і стацца адным народам, калі мы абрэжам нашых мужчын, пераймаючы звычай гэтага народа;


Калі хтось з чужынцаў пажадае перайсці ў пасяленне вашае і святкаваць Пасху Госпадаву, перш хай абрэжуць кожнага мужчынскага роду яго, а потым няхай святкуе па звычаі і будзе, як тутэйшы; а калі хто неабрэзаны, хай не спажывае ад яго.


Адразу Сэфара ўзяла востры камень і абрэзала крайнюю плоць сына свайго; і дакранулася да ног яго, і сказала: «Ты мне жаніх крыві».


Абрэжцеся дзеля Госпада і адкіньце абрэзкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерузаліма, каб часам не ўспыхнуў, як полымя, гнеў Мой ды каб не разгарэўся, і ніхто не зможа яго затушыць дзеля ліхоты ўчынкаў вашых.


Вось, Майсей перадаў вам абразанне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў, і вы абразаеце ў суботу чалавека.


І даў яму запавет абразання; і так нарадзіў Ізаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень, а Ізаак – Якуба, а Якуб – дванаццаць патрыярхаў.


Бо не той юдэй, хто такі з выгляду, ды не тое абразанне, якое відаць на целе,


Яго прапанаваў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў Кроў Яго для выяўлення справядлівасці Сваёй, бо не стаў зважаць на папярэднія злачынствы,


Бо мы мяркуем, што чалавек атрымлівае апраўданне праз веру, незалежна ад учынкаў закону.


адзін бо ёсць Бог, Які апраўдвае і абрэзанага з веры, і неабрэзанага – праз веру.


Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.


Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца, каб толькі не цярпець пераследу за крыж Хрыстоў.


Дзеля таго памятайце, што вы, калісьці пагане целам, якіх завуць неабрэзанымі тыя, што называюцца абрэзанымі абразаннем на целе рукатворным,


Дык абрэжце край сэрца вашага і карак ваш, каб больш не зацвярдзелі,


Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.


Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,


У той час сказаў Госпад да Ешуа: «Зрабі сабе нажы каменныя і абрэж сыноў Ізраэля зноў, другі раз».


А гэта прычына другога абразання: увесь народ мужчынскага роду, які выйшаў з Егіпта, усе ваяры памерлі, вандруючы па пустыні;