Такім чынам, у трэці год Асы, цара Юдэйскага, Бааса забіў яго і сам стаў царом замест яго.
АСІІ 7:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе яны распалены, як печ, і пажыраюць суддзяў сваіх; усе цары іх папрападалі, няма з іх нікога, хто прызываў бы Мяне, Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе яны распаленыя, як печ, і зьядаюць судзьдзяў сваіх. Усе валадары іхнія падаюць, няма сярод іх нікога, хто б клікаў да Мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе яны распалены, як печ, і пажыраюць судзьдзяў сваіх; усе цары іхнія падаюць, і ніхто зь іх не зьвяртаецца да Мяне. |
Такім чынам, у трэці год Асы, цара Юдэйскага, Бааса забіў яго і сам стаў царом замест яго.
Замбры, бачачы, што горад здабыты, увайшоў у палац і падпаліў над сабою палац царскі, і сам памёр ад агню
І пераважыў народ, які стаяў за Амры, той, што стаяў за Тэбні, сына Гінэта; і Тэбні памёр, а цараваў Амры.
А ён загадаў: «Схапіце іх жывымі!» І калі схапілі іх жывымі, забілі іх каля Бэтэкеда, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх ні аднаго.
І калі ліст гэты прыйшоў да іх, яны ўзялі сыноў цара, семдзесят чалавек, і забілі, і галовы іх склалі ў кошыкі, і паслалі да яго ў Езрагэль.
А Сэлум, сын Явіса, змовіўся супраць яго, і напаў на яго ў Іблеаме і забіў, і цараваў на месцы яго.
І прыйшоў Манагэм, сын Гадзі, з Тэрсы, і прыбыў у Самарыю, і напаў на Сэлума, сына Явіса, у Самарыі і забіў яго, і стаў царом замест яго.
А змовіўся супраць яго Фацэй, сын Рамэліі, кіраўнік яго, і забіў яго ў Самарыі ў вежы царскага палаца, і з ім было пяцьдзесят ваяроў з сыноў галаадцаў. І ён забіў яго, і стаў царом пасля яго.
А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Фацэя, сына Рамэліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў царом замест яго на дваццаты год Ёатама, сына Озіі, цара Юдэі.
А Егу рукою нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж лапаткамі. І страла прайшла праз яго сэрца; і адразу ж ён схіліўся ў калясніцы сваёй.
А ён сказаў ім: «Скіньце яе ўніз!» І выкінулі яе, і крывёй залілася сцяна і коні, якія яе тапталі.
А бязбожнікі складаць будуць гнеў Божы ў сваім сэрцы і не прызавуць Яго, калі будуць скаваныя.
Няўжо не паразумнеюць усе, што чыняць беззаконне, што з’ядаюць народ мой, быццам хлеб ядуць? Госпада яны не прызываюць,
Ты, Якубе, не прызываў Мяне, а ты, Ізраэлю, быў апанаваны нават непрыязнасцю да Мяне.
Ад вякоў не дайшло, і вуха не чула, ані вока не аглядала па-за Табой Бога, Які б зрабіў [столькі] для тых, што спадзяюцца на Яго.
І мы сталіся, як нячысты, — усе мы; ды, як брудная ануча, — усе справядлівасці нашы; мы ўсе павялі, як ліст, а нашы няправасці панеслі нас, як вецер.
Няма нікога, хто прызываў бы імя Тваё, хто падняўся б і прыхінуўся да Цябе, бо Ты схаваў аблічча Сваё ад нас і папусціў нас у рукі правіннасці нашай.
І шукаў Я паміж іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў праломе перада Мною, каб бараніць гэтую зямлю і перашкодзіць Мне ў знішчэнні яе, але не знайшоў такога.
Так было запісана ў законе Майсеевым — прыйшло на нас усё гэтае няшчасце; і не папрасілі мы аблічча Госпада, Бога нашага, каб адвярнуцца ад сваіх правіннасцей ды здабыць пазнанне Тваёй праўды.
Дзе ж цар твой, каб цябе ратаваў ва ўсіх тваіх гарадах, і дзе суддзі твае, аб якіх ты казаў: “Дай мне цара і князёў”?
Пайду і зноў вярнуся ў Сваё месца, аж адпакутуюць і будуць шукаць аблічча Майго, і будуць прагнуць Мяне ў бедах сваіх.
Пыха Ізраэля сведчыць сама за сябе, але яны не навярнуліся да Госпада, Бога свайго, і ва ўсім гэтым не шукалі Яго.
Не прызывалі Мяне шчырым сэрцам сваім, калі лямантавалі на ложках сваіх; наразаюць скуру з-за збожжа і віна ды супрацівяцца адносна Мяне.
самі ўстанаўлялі цароў, але без Маёй волі; прызначалі князёў — але Я не ведаў; са срэбра свайго і са свайго золата зрабілі сабе ідалаў на сваю загубу.
Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.