І выбраўся Ізраэль з усім, што меў, і прыбыў у Бээр-Сэбу, і, склаўшы там ахвяру Богу бацькі свайго Ізаака,
АМОСА 7:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І знішчаны будуць капішчы Ізаака, ды святыні Ізраэля будуць спустошаны, і пайду з мечам супраць дому Ерабаама”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спустошаны будуць ахвярныя вышыні Ісакавыя, і разбураны будуць сьвяцілішчы Ізраілевыя, і паўстану зь мечам супроць дому Ераваамавага». |
І выбраўся Ізраэль з усім, што меў, і прыбыў у Бээр-Сэбу, і, склаўшы там ахвяру Богу бацькі свайго Ізаака,
І дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада; і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
На кароткі час успадкаемілі яны народ Твой святы, ворагі нашы патапталі святыню Тваю.
Асаромленыя мы, бо чулі знявагу, і ганьба пакрыла твары нашы, бо ўвайшлі чужынцы ў свяцілішча дома Госпада.
і кажы: “Горы Ізраэльскія, паслухайце слова Госпада Бога. Вось што кажа Госпад Бог гарам і ўзгоркам, ярам і лугам: “Вось, Я навяду на вас меч і знішчу вашы ўзгоркі,
Ды будуць знішчаны ўзвышшы бязбожнасці — грэх Ізраэля; церні і асот вырасце на ахвярніках іх, а яны будуць казаць гарам: «Прыкрыйце нас!», а ўзгоркам: «Падзіце на нас!»
У дзень, калі буду караць праступкі Ізраэля, пакараю яго, а таксама ахвярнік у Бэтэлі, і адсечаны будуць рагі ахвярніка ды зваляцца на зямлю;
ды не шукайце Бэтэль, і не ўваходзьце ў Галгал, і не наведвайце Бээр-Сэбы, бо Галгал пойдзе ў няволю, а Бэтэль будзе нічым”.
Гэта вось кажа Амос: “Ад меча памрэ Ерабаам, а Ізраэль будзе нявольнікам пераселены з сваёй зямлі”».
Тыя, што прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Жыве Бог твой, Дан!” і “Жыве шлях Бээр-Сэбы!” — падуць і болей не паўстануць».
Бачыў я Госпада, Які стаяіць над ахвярнікам, і Ён сказаў: «Стукні ў вершнікі, і хай захістаюцца бэлькі; разбі іх усе на галовах, і апошняга з іх Я заб’ю мечам; не ўцячэ з іх уцякач, ды не ўратуецца прысутны пры гэтым.
Усё гэта дзеля злачынства Якуба ды грахоў дому Ізраэля. Якое злачынства Якуба? Ці не Самарыя? І хто паставіў узгоркі ў Юдзе? Ці не Ерузалім?