АМОСА 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У спрытнага не стане сілы ўцячы, ды дужы не адчуе сілы сваёй, а волат не ўратуе душу сваю; Біблія (пераклад А.Бокуна) І загіне, не ўцячэ спрытны, і дужы ня будзе моцны моцай сваёй, і волат ня выратуе душу сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ва ўвішнага ня станецца сілы бегчы, і моцны ня ўтрымае крэпасьці сваёй і адважны не ўратуе свайго жыцьця, |
Не бывае вызвалены цар вялікай сілай і не вызваліцца волат дзякуючы вялікай сіле сваёй.
Звярнуў я ўвагу на што іншае; і ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім удаецца бег і не моцным — перамога ў баі, ані вучоным — багацце, ані мудрым — хлеб, ані разважлівым — ласка, але для ўсяго — час і нагода.
І калі ўбачыў іх Сэдэцыя, цар Юдэйскі, і ўсе ваяры, — то кінуліся наўцёкі, і выйшлі ноччу з горада па дарозе праз царскі сад і праз браму, якая была паміж двух муроў, ды выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,
Ён робіць так, што знішчэнне пануе над волатам, ды наводзіць Ён знішчэнне на крэпасць.