АДКРЫЦЦЁ 19:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і ззяючы, вісон жа ёсць учынкі праведнасці святых». Біблія (пераклад А.Бокуна) І дадзена ёй, каб апранулася ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа — гэта праведнасьць сьвятых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дадзена было ёй апрануцца ў вісон чысты і сьветлы; а вісон ёсьць праведнасьць сьвятых. |
А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
і апрануў цябе ў рознакаляровыя шаты, і абуў цябе ў чаравікі з сіняй скуры, і падперазаў цябе вісонам, і пакрыў цябе ядвабам.
І калі ўвойдуць яны ў брамы ўнутранага панадворка, яны апрануць ільняныя шаты; і хай не апранаюць на сябе нічога з воўны, калі спаўняюць службу пры брамах унутранага панадворка і ў доме.
І перамяніўся перад імі; і аблічча Яго заззяла як сонца, а адзенне Яго сталася белым як святло.
І гаворыць яму: “Дружа, як жа ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельных шатаў?” Але той маўчаў.
Адзенне Яго заззяла і стала белым, як снег, як на зямлі бялільшчык выбеліць не зможа.
І сталася, калі былі збянтэжаны гэтым, вось, паўсталі перад імі двое мужоў у бліскучых шатах.
Калі яны так углядаліся ў неба, як Ён падымаўся, вось, два мужы ў белых шатах паўсталі каля іх,
але адзеньцеся ў Госпада Ісуса Хрыста ды не апякуйцеся над целам дзеля пажадлівасці.
справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,
Хто не забаіцца Цябе, Госпадзе, і не стане славіць імя Тваё? Бо Ты адзін святы, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо яўнымі сталіся справядлівыя суды Твае!»
і выйшлі са святымі сем анёлаў з сямю плягамі, апранутыя ў чыстае палатно ззяючае, і грудзі мелі падпяразаныя залатымі паясамі.
Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забяспечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасць галізны тваёй, і масць, каб памазаў вочы свае і бачыў.