АДКРЫЦЦЁ 13:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тут трэба мудрасць; хто мае розум, няхай палічыць лічбу звера, бо гэта лічба чалавека, і лічба гэтая – шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось тут мудрасьць. Хто мае розум, няхай аблічыць лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека, і лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тут мудрасьць. Хто мае розум, той хай палічыць лічбу зьвера, бо гэтая лічба чалавечая; лічба ягоная шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць. |
Многія будуць ачышчаны, і абелены, і выпрабаваны, і бязбожнікі будуць весці сябе бязбожна, і ніводзін з бязбожных не зразумее таго; але навучаныя зразумеюць.
Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».
Дык калі ўбачыце агіду спусташэння, пра што казаў прарок Даніэль, якая паўстала там, дзе не мела быць, – хто чытае, хай разумее, – тады тыя, якія ў Юдэі, хай уцякаюць у горы,
Калі ж наша несправядлівасць падкрэслівае Божую справядлівасць, дык што мы скажам? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? – Кажу па-чалавечы.
бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі.
Шчасны той, хто чытае і чуе словы прароцтва ды выконвае тое, што ў ім напісана; бо час блізкі.
І ўбачыў я нібы шкляное мора, змяшанае з агнём, і тых, што перамаглі звера, і абраз яго, і кляймо яго, і лічбу імя яго, якія стаялі на шкляным моры, трымаючы гуслі Божыя.
Вось, тут розум, які мае мудрасць. Сем галоў – гэта сем узгоркаў, на якіх сядзіць жанчына, і сем цароў.