ІСАІ 59:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паводле заслуг адплаціць кожнаму: ворагам Сваім — гневам, астравам — узаемнай адплатай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паводле ўчынкаў Ён адплоціць супраціўнікам Сваім гневам, ворагам Сваім — помстай, і адплоціць помстай астравам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па меры адпомсты, паводле гэтай меры Ён дасьць праціўнікам Сваім - лютасьць, ворагам Сваім - помстаю, выспам аддасьць мусовую плату. |
Дзеля таго кажа Валадар, Госпад Магуццяў, Моцны Ізраэлеў: «О, пацешуся з ворагаў Маіх і буду патрабаваць помсты непрыяцелям Маім.
Кажыце маладушным: «Трымайцеся, не бойцеся! Вось, Бог ваш, помста надыдзе, адплата Божая; Ён сам прыйдзе і збавіць вас».
Вось, Госпад Бог прыходзіць з моцай, і плячо Яго заваладарыць: вось, адплата Яго з Ім разам і перад абліччам Яго ўзнагарода Яго.
А я сказаў: “Надарма працаваў я без патрэбы і марна траціў свае сілы. А сапраўды, прысуд мой — з Госпадам і плата мая — з Богам маім”.
«Я Сам таптаў у выціскальні, і не было з народаў аніводнага чалавека; тоўк іх у злосці Сваёй, таптаў іх у гневе Сваім. І кроў іх пырснула на адзенне Маё, ды папляміў Я Сабе ўсю вопратку.
І стаптаў Я народы ў гневе Сваім і сцёр іх у Сваім абурэнні, ды выліў кроў іх на зямлю».
за вашы ліхоцці і за ліхоцці бацькоў вашых разам, — кажа Госпад; яны складалі ахвяры на гарах ды зневажалі Мяне на ўзгорках. Дык адмераю найперш іх справу ў нутры іх».
Убачыце, і будзе радавацца сэрца ваша, і косці вашы набяруць свежасці, як мурог, ды рука Госпадава аб’явіцца на паслугачах Яго, а гнеў — на Яго ворагах.
Бо, вось, Госпад прыйдзе ў агні і калясніцы Яго — быццам віхор, каб аддаць у абурэнні гневу Свайго, і пагрозай Сваёй у полымі агню;
Голас крыку з горада, голас са святыні, голас Госпада, Які дае адплату непрыяцелям Сваім.
Я, Госпад, даследую сэрца і прасочваю ныркі, Я даю кожнаму паводле шляху яго і паводле пладоў учынкаў яго».
Вялікі ў рашэннях і магутны ў справах, вочы Твае адкрыты на ўсе шляхі сыноў Адама, каб аддаць кожнаму паводле шляхоў яго і паводле пладоў учынкаў яго.
Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.
Склічце лучнікаў супраць Бабілона. Вы ўсе, хто нацягвае лукі; расстаўце лагер вакол яго, каб ніхто не выйшаў, і аддайце яму належна за яго справы і ўсё, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён паўстаў супраць Госпада, супраць Святога Ізраэлева!
Споўніў Госпад гнеў Свой, выліў распал гневу Свайго; і распаліў на Сіёне агонь, які паглынуў падмуркі яго.
і пакладуць яны на вас ваша злачынства, і будзеце несці грахі сваіх ідалаў, і даведаецеся, што Я — Госпад Бог”».
“І ў гэты дзень, калі Гог прыбудзе ў зямлю Ізраэля, — кажа Госпад Бог, — гнеў Мой узгарыцца ў абурэнні Маім.
І супакоіцца абурэнне Маё, і супакою на іх лютасць Маю, і спыню гнеў; і даведаюцца яны, што Я, Госпад, прамовіў гэта ў руплівасці Маёй, калі вылью гнеў Мой на іх.
Той, хто далёка, — памрэ ад заразы; а той, хто блізка, — загіне ад меча, і той, хто застанецца і будзе ў аблозе, памрэ ад голаду; і так заспакою гнеў Мой на іх”.
І што Мне вы, Тыр і Сідон, і ўсе акругі філістынскія? Ці вы хочаце адпомсціць Мне? Калі вы Мне такую помсту чыніце, вельмі хутка Я вашу помсту павярну на галаву вашу.
дык Я выступлю супраць вас з гвалтоўным абурэннем; Я пакараю вас сямікроць за грахі вашы,
Бог, рупліва апякуючы і помслівы Госпад, мае абурэнне; і помсціць Госпад ворагам Сваім, і спаганяе гнеў на непрыяцелях Сваіх.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
А тых ворагаў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі валадарыў, прывядзіце сюды ды забіце перада мною”».
Калі Я навастру, як маланку, Мой меч і рука Мая выканае прысуд, аддам Я кару ворагам маім, і тым, што ненавідзяць Мяне, адплачу.
і адгаджае ненавіснікам Сваім так, каб расцярушыць іх і больш не памнажаць, безадкладна аддаючы ім тое, што яны заслугоўваюць.
І распаўся вялізны горад на тры часткі, і гарады паганаў былі знішчаны. І ўспомнены быў перад Богам вялікі Бабілон, і даў яму піць келіх віна лютасці гневу Яго.
І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага.