ІСАІ 47:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, сталіся яны, як саломіны, агонь спаліў іх. Не вызваляць яны саміх сябе ад моцы агню; гэта не вуглі, якімі сагрэюцца, і гэта не вогнішча, каб сядзець пры ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, яны сталіся, як салома, агонь спаліць іх, і ня выратуюць яны душы сваёй ад рукі агню; бо гэта ня жар, якім грэюцца, гэта ня вогнішча, каб сядзець пры ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось яны, як салома: агонь спаліў іх, - ня збавілі душы сваёй ад полымя; не засталося вугалю, каб пагрэцца, ні агню, каб пасядзець каля яго. |
Святло Ізраэля станецца агнём, а Святы яго — полымем: Ён загарыцца і паглыне церні яго і калючкі за адзін дзень.
І растаўчэцца, як разбіваецца гляк ганчарскі разбіццём без ніякага шкадавання, і не знойдзецца ў яго частках чарапка, у які можна было б узяць вугалёк з вогнішча або зачэрпнуць вады з ямы».
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
Ды вось нават не пасаджаны, нават не засеяны, нават не закараніўся іх камель у зямлі; раптам дыхнуў на іх — і павысыхалі, і віхор, як салому, панясе іх.
Хто падняў з усходу таго, за крокамі якога ідзе справядлівасць? Дасць перад абліччам яго народы і падпарадкуе яму валадароў, меч яго зробіць іх, быццам парахно, лук яго — як салому, падхопленую ветрам.
Адну палавіну яго спальвае на агні, на другой пячэ мяса; з’ядае смажанае мяса і наядаецца, саграваецца і кажа: «Ага! Але і нагрэўся і бачыў вогнішча».
З гэтай прычыны, як язык вогненны з’ядае салому і сена знішчаецца полымем, так корань іх будзе, быццам гніль, і квецень іх падымецца, як плясніна, бо адкінулі яны закон Госпада Магуццяў і словы Святога Ізраэлева зняважылі.
Волаты Бабілона кінулі ваяваць, сядзяць у крэпасцях, змарнела іх сіла, і сталіся яны, як жанчыны; палаткі іх спалены, і засаўкі іх паламаны.
Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Умацаваны, вельмі шырокі славуты мур Бабілона заваліцца, а брамы яго высокія згараць у агні, і надарма працавалі народы, і людзі на агонь марнавалі сілы».
І аблічча Маё Я звярну супраць іх: з агню яны выйшлі, і агонь іх загубіць. І даведаецеся, што Я — Госпад, калі аблічча Маё звярну супраць іх,
Узлятаюць яны над вяршынямі гор, быццам гоман калясніц, быццам гоман полымя агню, які паліць іржышча, як народ магутны, падрыхтаваны да бою.
І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай; і яны палаць будуць супраць іх і паглынуць іх, і не застанецца нікога з дому Эзава, бо так сказаў Госпад.
Як густыя церні, сплеценыя між сабою, ды як горкія п’яніцы, так яны цалкам спалены будуць, як сухая салома.
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.
І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.
Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю?
Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: «З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.