Ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас Госпада, вось, як толькі ты адыдзеш ад мяне, то нападзе на цябе леў!» І калі той трохі адышоў, напаў на яго леў і забіў яго.
ІСАІ 38:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Павалены, ляжу я аж да раніцы, быццам леў, так сцёр усе косці мае; ад раніцы да вечара марнуеш мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я крычаў аж да раніцы. Як леў Ён скрышыў усе косткі мае. З дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Да раніцы я чакаў; як леў, Ён крышыў косьці мае; дзень і ноч я чакаў, што Ты спашлеш мне скон. |
Ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас Госпада, вось, як толькі ты адыдзеш ад мяне, то нападзе на цябе леў!» І калі той трохі адышоў, напаў на яго леў і забіў яго.
Калі днём і ноччу цяжыла нада мною рука Твая, змянілася жыццёвая сіла мая ў летнюю суш.
Зразумейце гэта вы, што забываеце пра Бога; калі схаплю вас Я, то не будзе каму вас ратаваць.
Госпадзе, Божа мой, на Цябе спадзяюся; уратуй мяне ад усіх тых, што чыняць мне пераследы, і вызвалі мяне,
А цар загадаў, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі Даніэля, і ўкінулі ў ільвіны роў іх, і іх дзяцей, і іх жонак, і, перш чым упалі яны на дно рова, схапілі іх ільвы і раздрабілі іх косці.
Бо Я — быццам леў для Эфраіма ды быццам ільвянятка — для дому Юды; Я схаплю і пайду; панясу, і няма нікога, хто б уратаваў.