і Ты, Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, аб’явіў паслугачу Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”. Таму раб Твой знайшоў у сабе мужнасць, каб прасіць Цябе ў гэтай малітве.
ЁВА 33:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) тады адкрывае Ён вушы людзям і ўкладвае Сваё настаўленне, Біблія (пераклад А.Бокуна) адкрывае Ён вуха людзям, і палохае іх у зьявах, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ён адкрывае ў чалавека вуха і ўкладвае Сваё настаўленьне, |
і Ты, Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, аб’явіў паслугачу Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”. Таму раб Твой знайшоў у сабе мужнасць, каб прасіць Цябе ў гэтай малітве.
Такім чынам, дзеля ўсяго гэтага мы заключаем і падпісваем дагавор, і паставяць на ім пячатку князі нашы, левіты нашы і нашы святары».
І адкрые Ён вуха іх, каб навучыць іх з дакорам, і будзе гаварыць ім, каб адвярнуліся ад злачыннасці.
Безліч учыніў Ты, Госпадзе, Божа мой, цудаў Тваіх, што ж да Тваіх задум аб нас — то няма таго, хто б быў падобны да Цябе. Калі захачу я абвясціць і ўчыніць прамову, яны памножацца звыш меры.
Ані ты чуў, ані ведаў, ані тады адкрылася вуха тваё; бо ведаю, што ты пераваротна крывіш душою і завуць цябе парушальнікам ад улоння.
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».
Тады Даніэль у начным бачанні атрымаў выяўленне таямніцы, дык дабраслаўляў Даніэль Бога неба і казаў:
І, атрымаўшы ўва сне наказ, каб не вяртацца да Ірада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.
І слухала адна богабаязная жанчына, імем Лідзія, родам з горада Тыятыры, што прадавала пурпур, і Госпад адчыніў ёй сэрца, каб успрымаць тое, што казаў Паўла.