І здрыганулася і затрымцела зямля, і падваліны нябесныя зварухнуліся і захісталіся, бо запалаў Ён гневам.
ЁВА 26:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай. |
І здрыганулася і затрымцела зямля, і падваліны нябесныя зварухнуліся і захісталіся, бо запалаў Ён гневам.
У роспачы маёй клічу я Госпада, і Бога майго прызываю; пачуў Ён кліч мой з храма Свайго, і прызыў мой перад позіркам вачэй Яго ўвайшоў.
Дрыжаць горы перад Ім, і ўзгоркі трывожацца; і зямля трасецца перад абліччам Яго, і сусвет ды ўсе, пражываючыя ў ім.
Хто ўстаіць перад гневам Яго, і хто сцерпіць полымя абурэння Яго? Гнеў Яго разліваецца, як агонь, і скалы разбураюцца перад Ім.
Як злодзей уначы прыйдзе дзень Госпадаў, у які нябёсы з шумам вялікім прамінуцца, стыхіі, распаленыя, знікнуць, а зямля і ўсе справы на ёй згараць.
І ўбачыў я пасад вялікі белы і Таго, Які сядзеў на ім, перад абліччам Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося ім месца.
Ён выцягвае беднага з гною і са смецця падымае няшчаснага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо Госпадавы — асновы зямлі, на іх Ён паставіў зямлю.