ЁВА 13:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гэта будзе збаўленне маё, бо ніводзін бязбожнік не з’явіцца перад абліччам Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гэта ўжо ў апраўданьне мне, таму што крывадушнік ня пойдзе прад аблічча Ягонае! |
А бязбожнікі складаць будуць гнеў Божы ў сваім сэрцы і не прызавуць Яго, калі будуць скаваныя.
Давідаў. Госпад — светач мой і збаўленне маё — каго я буду баяцца? Госпад — абарона жыцця майго, перад кім я буду трымцець?
Моц мая і сіла мая — Госпад, Ён стаў для мяне збаўленнем. Ён — Бог мой, і буду славіць Яго; Ён — Бог бацькі майго, і буду ўзвялічваць Яго!
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
Сапраўды, падманныя тыя ўзгоркі і гоман на гарах. Сапраўды, у Госпадзе, Богу нашым, збаўленне Ізраэля.
Бо гэтак загадаў нам Госпад: “Устанаўляю Я цябе святлом для паганаў, каб быў Ты збаўленнем аж па край зямлі”».