ПСАЛТЫР 31:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) «Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) і не аддаў мяне ў рукі ворага, паставіў ногі мае на вольны прастор. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не пакінуў Ты мяне ў руках непрыяцеля; на прасторным месцы паставіў ногі мае. |
Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
Стаміліся нашыя вочы чакаць дапамогі марнае; з вежы дазорнай чакалі народу, які нас ня выратаваў.