Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 6

1 Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.

2 Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.

3 Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,

4 і душа мая моцна ўстрывожаная; - а Ты, Госпадзе, дакуль?

5 Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,

6 бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?

7 Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.

8 Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.

9 Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,

10 пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,

11 хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашыны будуць; хай вернуцца - і пасаромеюцца імгненна.

Сачыце за намі:



Аб'явы