Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 3:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хай праклянуць яе кляцьбіты дня, здольныя разбудзіць Левіяфана!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай праклінаюць яе тыя, што дзень праклінаюць, што гатовыя абудзіць Левіятана.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

хай наракаюць на яе тыя, што наракаюць на дзень, што гатовыя абудзіць левіятана.

Глядзіце раздзел



ЁВА 3:8
11 Крыжаваныя спасылкі  

Аплакаў Ёсію і Ерамія ў песьні жалобнай; і гаварылі ўсе сьпевакі і сьпявачкі пра Ёсію ў жалобных песнях сваіх, вядомых да сёньня, і перадалі іх на ўжытак у Ізраіля; і вось яны ўпісаны ў кнігу жалобных песняў.


О! ноч тая - хай будзе яна бязьлюдная; хай ня ўвойдзе ў яе весялосьць!


Хай зацьмяцца зоркі сьвітаньня яе: хай чакае яна сьвятла, і яно ня прыходзіць, і хай ня ўбачыць яна веяў дзяньніц


Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?


Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;


Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;


Таго дня Гасподзь пакарае мечам Сваім цяжкім, і вялікім і моцным, левіяфана, зьмея, які проста бяжыць, і левіяфана, зьмея, які зьвіваецца, і заб'е пачвару марскую.


Таму так кажа Гасподзь Бог Саваоф, Усяўладны: на ўсіх вуліцах будзе плач, і на ўсіх дарогах будуць усклікаць: жаль, жаль! і заклічуць земляробы бедаваць і спанатраных у жалобных песьнях - плакаць,


кажуць: «мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі; мы сьпявалі вам песьні журботныя, а вы не галасілі».


Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць.